-
У Гомелі адбыўся VI Раённы бацькоўскі Калядны форум
22 студзеня 2017Форум пачаў сваю гісторыю ў 2011 годзе дзякуючы цеснаму супрацоўніцтву Гомельскай епархіі і аддзела адукацыі адміністрацыі Чыгуначнага раёна горада Гомеля. У праграме форуму — дабрачынныя ёлкі ў Нікольскім мужчынскім манастыры і Спаса-Праабражэнскім храме для малазабяспечаных сем'яў, школьны Калядны баль і многае іншае.
падрабязна » -
Асвечаныя новыя аддзяленні анкалагічнага цэнтра ў Бараўлянах
20 студзеня 2017Па просьбе дырэктара ДУ «Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр анкалогіі і медыцынскай радыялогіі» Алега Суконкі клірыкі прыхода Святой Тройцы вёскі Бараўляны сумесна з клірыкамі 3-й Мінскай раённай акругі 20 студзеня асвяцілі нядаўна пабудаваныя і ўведзеныя ў эксплуатацыю аддзяленні цэнтра.
падрабязна » -
Епіскап Павел сустрэўся з вучнямі старэйшых класаў маладзечанскай сярэдняй школы № 5
20 студзеня 201720 студзеня епіскап Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел наведаў сярэднюю школу № 5 горада Маладзечна, дзе правёў сустрэчу з навучэнцамі 9-11 класаў. Па заканчэнні гутаркі жадаючыя змаглі звярнуцца да архіпастыра з асабістымі пытаннямі.
падрабязна » -
У крыпту сталічнага Усіхсвяцкага храма будзе перададзена зямля са спаленай нацыстамі вёскі Ола
20 студзеня 201773 гады таму здарылася трагедыя: студзеньскай раніцай да невялікай вёсачкі Ола падышоў нямецкі карны атрад. Большасць людзей нацысты сагналі ў вялікі калгасны хлеў на ўскраіне вёскі, замкнулі і падпалілі, а тых, хто спрабаваў выбегчы і выратавацца з агорнутага агнём будынка — расстрэльвалі. Зверствы карнага атрада забралі жыцці 1758 чалавек, з якіх 950 — дзеці.
падрабязна » -
Патрыяршы Экзарх сустрэўся з начальнікам Дэпартамента выканання пакаранняў МУС Рэспублікі Беларусь
17 студзеня 201717 студзеня ў будынку Мінскага епархіяльнага ўпраўлення адбылася сустрэча мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, і начальніка Дэпартамента выканання пакаранняў Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь генерал-маёра міліцыі Сяргея Іванавіча Дарошка.
падрабязна » -
Гасцямі архіерэйскай ёлкі ў Тураўскай епархіі сталі дзеці са шматдзетных і маламаёмных сем'яў
17 студзеня 2017У гарадскім Палацы культуры Мазыра ў чарговы раз адбылося дабрачыннае мерапрыемства «Калядная архіерэйская ёлка», арганізатарам якога выступіла Тураўскае епархіяльнае ўпраўленне.
падрабязна » -
Адбылася сустрэча архіерэяў Мінскай мітраполіі са старшынёй Мінскага абласнога выканаўчага камітэта
16 студзеня 2017Удзел у сустрэчы прынялі: мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі; епіскап Барысаўскі і Мар'інагорскі Веніямін; епіскап Маладзечанскі і Стаўбцовскі Павел; епіскап Слуцкі і Салігорскі Антоній. Прысутнічаў таксама архімандрыт Сергій (Брыч), кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі.
падрабязна » -
У Полацку прайшлі «Калядныя сустрэчы — 2017»
16 студзеня 2017На вечары прысутнічалі: архіепіскап Полацкі і Глыбоцкі Феадосій, старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Цярэнцьеў, начальнік аддзела па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Віцебскага аблвыканкама Міхаіл Даніленка, прадстаўнікі выканаўчай і заканадаўчай улады 11 адміністрацыйных цэнтраў, палачане, і госці горада.
падрабязна » -
Хрысціянскаму адукацыйнаму цэнтру імя роўнаапостальных Мяфодзія і Кірыла — 20 гадоў
15 студзеня 201715 студзеня ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі адбыўся юбілейны Калядны вечар Міжнароднага грамадскага аб'яднання «Хрысціянскі адукацыйны цэнтр імя святых роўнаапостальных Мяфодзія і Кірыла». Урачысты сход ўзначаліў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.
падрабязна » -
Клірык Гродзенскай епархіі прыняў удзел у семінары па праблеме хатняга гвалту
13 студзеня 201712 студзеня ў Ваўкавыскім райвыканкаме адбыўся семінар «Хатні гвалт: праблемы і шляхі вырашэння. Дзейнасць крызісных пакояў», арганізаваны пры падтрымцы Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта. У рабоце семінара прыняў удзел клірык Петра-Паўлаўскага сабора Ваўкавыска іерэй Аляксандр Багдан.
падрабязна » -
11 студзеня 2017
11 студзеня, напярэдадні дня памяці свяціцеля Макарыя, мітрапаліта Маскоўскага, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі; архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый і епіскап Лідскі і Смаргонскі Парфірый здзейснілі вялікую вячэрню ў саборы Гродзенскага жаночага манастыра Нараджэння Прасвятой Багародзіцы.
падрабязна » -
Больш за 720 дзяцей атрымалі калядныя падарункі ад епіскапа Гомельскага Сцяфана
11 студзеня 2017Вось ужо пяты год епіскап Сцяфан віншуе пацыентаў абласной дзіцячай клінічнай бальніцы з Нараджэннем Богадзіцяці. У гэтым годзе рабяты атрымалі вялікі набор цацак у гульнявыя пакоі, ласункі, а ў кардыялагічнае аддзяленне бальніцы быў перададзены тэлевізар.
падрабязна » -
Архіепіскап Брэсцкі Іаан благаславіў дзяцей, народжаных у свята Ражджаства Хрыстовага
11 студзеня 2017Як паведаміў галоўны ўрач радзільнага дома Валерый Паўлавіч Шугай, у гэтым годзе 7 студзеня ў Брэсцкім абласным радзільным доме з'явілася на свет 11 дзяцей — 5 хлопчыкаў і 6 дзяўчынак.
падрабязна » -
10 студзеня 2017
Ад Беларускага Экзархату ў гэтым годзе прэміі быў удастоены намеснік Елісееўскага Лаўрышаўскага манастыра Навагрудскай епархіі ігумен Яўсевій (Цюхлоў) — за важкі ўклад у духоўна-маральнае і патрыятычнае выхаванне моладзі, арганізацыю дзейнасці мужчынскага манастыра і аказанне дапамогі людзям у цяжкай жыццёвай сітуацыі, а таксама асобам, якія пакутуюць на наркаманію і алкагалізм.
падрабязна » -
10 студзеня 2017
7 студзеня ў дзяржаўнай установе «Нясвіжскі дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў» (вёска Асмолава Нясвіжскага раёна) адзначылі Ражджаство Хрыстова. Са светлым святам насельнікаў і служачых дома-інтэрната павіншаваў епіскап Слуцкі і Салігорскі Антоній.
падрабязна »