-
21 мая 2021
Пытанні супрацоўніцтва Беларускай Праваслаўнай Царквы і Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь у сферы прафілактыкі наркаманіі і ўключэння ў незаконны абарот наркотыкаў моладзі абмяркоўваліся 21 мая 2021 года на сустрэчы мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, з міністрам унутраных спраў Іванам Кубраковым.
падрабязна » -
У Мінску з'явіцца помнік мітрапаліту Філарэту (Вахрамееву)
20 мая 202120 мая 2021 года падчас нарады па тэматыцы развіцця сталіцы Беларусі мэр горада Мінска Уладзімір Кухараў прадставіў прэзідэнту Рэспублікі Беларусь Аляксандру Лукашэнку праект помніка першаму Патрыяршаму Экзарху ўсяе Беларусі мітрапаліту Філарэту (Вахрамееву). Кіраўнік дзяржавы ўхваліў праект. Помнік прапануюць ўсталяваць каля Кафедральнага сабора ў Мінску.
падрабязна » -
У Жыровічах адбыўся музычны фестываль «Жыровіцкі фэст»
20 мая 202120 мая 2021 года, у дзень святкавання знойдзення іконы Божай Маці «Жыровіцкая», у аграгарадку Жыровічы прайшоў музычны фестываль «Жыровіцкі фэст».
падрабязна » -
20 мая 2021
На мерапрыемстве прысутнічала больш за 60 удзельнікаў з усіх рэгіёнаў Беларусі, а таксама Расійскай Федэрацыі — кіраўнікі і спецыялісты публічных і царкоўных бібліятэк, бібліятэк устаноў адукацыі, выкладчыкі ВНУ, устаноў сярэдняй агульнай адукацыі і нядзельных школ, святары і прадстаўнікі Беларускай Праваслаўнай Царквы. Канферэнцыя праходзіла ў вочным і завочным фарматах.
падрабязна » -
20 мая 2021
Па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, у пасяджэннях з'езда ад Мінскай епархіі БПЦ прынялі ўдзел кіраўнік Сінадальнага цэнтра сектазнаўства імя прападобнага Іосіфа Волацкага БПЦ Уладзімір Марціновіч, старшыня Сінадальнага місіянерскага аддзела БПЦ іерэй Аляксандр Насека і намеснік кіраўніка місіянерскага аддзела Мінскай епархіі іерэй Радзівон Альховік.
падрабязна » -
У Інстытуце тэалогіі БДУ ушанавалі памяць мітрапаліта Мелхіседэка (Паеўскага)
20 мая 2021Традыцыйнае штогадовае заўпакойнае богаслужэнне ў памяць мітрапаліта Мінскага і Беларускага Мелхіседэка (Паеўскага, 1879-1931) адбылося 17 мая ў дамовым храме роўнаапостальных Кірыла і Мяфодзія Інстытута тэалогіі БДУ.
падрабязна » -
Патрыяршы Экзарх узначаліў урачыстасці з нагоды свята Жыровіцкай іконы Божай Маці
20 мая 202120 мая 2021 года, у чацвер 3-га тыдня пасля Пасхі, у дзень святкавання знойдзення Жыровіцкай іконы Божай Маці, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ва Успенскім саборы Успенскага Жыровіцкага стаўрапігіяльнага мужчынскага манастыра.
падрабязна » -
20 мая 2021
19 мая 2021 года, напярэдадні свята Жыровіцкай іконы Божай Маці, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, у саслужэнні архіепіскапа Навагрудскага і Слонімскага Гурыя здзейсніў святочнае ўсяночнае трыванне ва Успенскім саборы Жыровіцкага манастыра.
падрабязна » -
Адбыўся візіт Патрыяршага Экзарха ў Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь
20 мая 2021Мітрапаліт Веніямін і міністр аховы здароўя Рэспублікі Беларусь Дзмітрый Піневіч абмеркавалі шэраг пытанняў супрацоўніцтва Беларускай Праваслаўнай Царквы і Міністэрства аховы здароўя.
падрабязна » -
19 мая 2021
У сваім звароце да аўдыторыі мітрапаліт Веніямін падзяліўся разважаннямі аб тым, як у сучасным свеце суседнічаюць і ўзаемадзейнічаюць вера і розум, малітва і навуковая творчасць.
падрабязна » -
19 мая 2021
Арганізатарамі семінара-трэнінгу выступілі Галоўнае ўпраўленне па ахове здароўя Віцебскага аблвыканкама, УАЗ «Віцебскі абласны клінічны радзільны дом», ГА «Беларускі саюз жанчын», Віцебская епархія і Сінадальны аддзел па пытаннях сям'і, абароны мацярынства і дзяцінства.
падрабязна » -
Семінар «Сужэнскія сустрэчы» пройдзе з 28 па 30 мая ў Мінску ў паломніцкім цэнтры «Лізавецінскі»
19 мая 2021Семінар «Сужэнскія сустрэчы» пройдзе з 28 па 30 мая ў Мінску ў паломніцкім цэнтры «Лізавецінскі». Сустрэчу ў Мінску арганізоўваюць настаяцель храма свяціцеля Мікалая ў горадзе Лагойск протаіерэй Уладзімір Шэйдак з жонкай Інай. Як шлюбная пара, айцец Уладзімір і матушка Іна прымаюць удзел у працы Праваслаўнага епархіяльнага цэнтра «Сужэнскія сустрэчы» ў Санкт-Пецярбургу, заснаванага протаіерэем Аляксандрам Дзягілевым. Атрыманы вопыт і жаданне дапамагчы іншым падштурхнулі іх на правядзенне аналагічнай працы ў Мінску.
падрабязна » -
18 мая 2021
Да ўдзелу ў канферэнцыі запрашаюцца работнікі адукацыі і культуры, прадстаўнікі бібліятэк усіх ведамстваў, царкоўных (епархіяльных, манастырскіх, парафіяльных) бібліятэк, бібліятэк духоўных школ.
падрабязна » -
18 мая 2021
На працягу больш дваццаці пяці гадоў чытанні аб'ядноўваюць спецыялістаў і навукоўцаў з краін блізкага і далёкага замежжа, якія працуюць у галіне тэалогіі, гісторыі, філасофіі, культуралогіі і рэлігіязнаўства. Канферэнцыя — унікальная пляцоўка для абмеркавання навуковых пошукаў у сферы гуманітарных ведаў, праблем міжкультурнага і міжканфесійнага дыялогу, хрысціянскай духоўнасці і яе значэння для сучаснага свету.
падрабязна » -
18 мая 2021
Прадстаўнікі Дабрачыннага фонду падтрымкі сям'і, мацярынства і дзяцінства «Пакроў» прымаюць удзел у працы секцыі «Хрысціянскае выхаванне ў хрысціянскай сям'і» XXIX Міжнародных адукацыйных чытанняў, якія праходзяць у гэтыя дні ў Маскве.
падрабязна »