Клірык Мікольскага прыхода ў Шабанах праводзіць рэгулярныя сустрэчы з людзьмі, якія маюць асаблівасці псіхічнага развіцця
25 верасня 201721 верасня, у свята Нараджэння Найсвяцейшай Багародзіцы, клірык прыхода храма свяціцеля Мікалая Цудатворца ў сталічным мікрараёне Шабаны протаіерэй Яўген Грамыка сустрэўся з людзьмі, якія маюць асаблівасці псіхічнага развіцця.
Сустрэча праходзіла ў аддзяленні дзённага знаходжання інвалідаў Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Партызанскага раёна Мінска.
Падобныя сустрэчы праводзяцца ў Цэнтры кожны месяц. Святар тут — жаданы госць. Дарослыя людзі з дзіцячым поглядам на свет добра ведаюць айца Яўгена, чакаюць яго, ахвотна кантактуюць са святаром.
У гэты раз айцец Яўген распавёў пра свята Нараджэння Найсвяцейшай Багародзіцы і адказаў на пытанні слухачоў.