Мітрапаліт Веніямін здзейсніў падзячны малебен ў будуемым храме Архангела Міхаіла на тэрыторыі Рэспубліканскага шпіталя інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны

04 чэрвеня 2021

top.jpg

4 чэрвеня 2021 года мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў падзячны малебен у будуемым храме Архангела Міхаіла, які знаходзіцца на тэрыторыі дзяржаўнай установы «Рэспубліканскі клінічны шпіталь інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны імя П. М. Машэрава». Гэта лячэбная ўстанова адной з першых прыняла на сябе ўдар пандэміі каронавіруса. Пацыенты з COVID-19 паступілі сюды яшчэ ў лютым 2020 года.

Пасля малнбна мітрапаліт Веніямін звярнуўся да прысутных:

«Мы ўзносілі малітву ва ўсведамленні таго, што не ўсё людзі могуць зрабіць самі, не ўсё залежыць ад іх чалавечых намаганняў. І мінулы год паказаў нам: нягледзячы на ўсе поспехі сучаснай медыцыны, ёсць шмат нязведаных, праблемных месцаў, якія патрабуюць не толькі часу і намаганняў чалавечых, але і настаўлення звыш…

Кожны, хто прыходзіць у гэтыя медыцынскія ўстановы, мае патрэбу не толькі ў урачэбнай дапамозе, але і ў слове падтрымкі, таму што ў залежнасці ад настрою чалавека шмат у чым залежыць і поспех лячэння.

Сёння мы дзякуем вам, дарагія ўрачы, медперсанал, усім, хто тут працуе, за вашу ўпартасць па барацьбе з хваробай, за атрыманае здароўе, вернутае жыццё блізкіх людзей! Няхай Гасподзь дапамагае вам, натхняе вас на далейшую працу!» — сказаў прадстаяцель Беларускай Праваслаўнай Царквы.

Мітрапаліт Веніямін таксама выказаў падзяку сёстрам міласэрнасці, якія імкнуцца ў меру магчымасцяў наведваць хворых і дапамагаць ім, аказваць духоўную падтрымку.

Услед за словамі падзякі Патрыяршы Экзарх уручыў узнагароды і граматы медыцынскім работнікам.

Медалі «Патрыяршая падзяка» былі ўдастоены:

  • Лішакоў Віктар Барысавіч — галоўны ўрач ДУ «Рэспубліканскі клінічны шпіталь інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны імя П. М. Машэрава»;
  • Палякоў Сяргей Львовіч — дырэктар ДУ «РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М. М. Аляксандрава»;
  • Лінкевіч Аляксандр Аляксандравіч — галоўны ўрач УАЗ «Мінская абласная клінічная бальніца»;
  • Моўчан Ала Міхайлаўна — намеснік галоўнага ўрача па медыцынскай частцы ДУ «Рэспубліканскі клінічны шпіталь інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны імя П. М. Машэрава»;
  • Дзміцерчук Ала Канстанцінаўна — галоўная медсястра ГУ «РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М. М. Аляксандрава».

Віктар Барысавіч Лішакоў, галоўны ўрач Рэспубліканскага шпіталя інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны, падзякаваў мітрапаліту Веніяміну ад імя медыцынскага персаналу за візіт і высокую ацэнку працы ўрачоў. Таксама Віктар Барысавіч выказаў упэўненасць, што ўвага Царквы будзе з'яўляцца дадатковым стымулам у працы і дасягненні высокіх вынікаў у лячэнні людзей. Напрыканцы візіту галоўны ўрач прапанаваў Патрыяршаму Экзарху экскурсію па ўстанове, якая сёлета адзначае 75-годдзе.

Сhurch.by

Фотарэпартаж