На базе Агульнацаркоўнай аспірантуры праходзіць семінар для кіраўнікоў і супрацоўнікаў епархіяльных аддзелаў па справах моладзі
17 мая 201715 мая 2017 года па благаславенню рэктара Агульнацаркоўнай аспірантуры і дактарантуры імя святых Кірыла і Мяфодзія мітрапаліта Валакаламскага Іларыёна адбылося адкрыццё семінара для кіраўнікоў і супрацоўнікаў епархіяльных аддзелаў па справах моладзі.
Праграма падрыхтавана АЦАД сумесна з Сінадальным аддзелам па справах моладзі Рускай Праваслаўнай Царквы. Для ўдзелу ў семінары прыбылі прадстаўнікі 36 епархій. Сваю кваліфікацыю павышаюць на семінары і прадстаўнікі Беларускага Экзархату.
Перад адкрыццём семінара ў храме Усекнавення галавы Іаана Прадцечы пад Борам Чарнігаўскага Патрыяршага падвор'я старшыня Сінадальнага аддзела па справах моладзі архімандрыт Серафім (Амельчанкаў) здзейсніў малебен на пачатак заняткаў. Па завяршэнні набажэнства айцец Серафім звярнуўся да прысутных з прывітальным словам, у якім падкрэсліў актуальнасць семінара, адзначыў магчымасць абмену вопытам і ўстанаўлення новых прафесійных кантактаў.
На цырымоніі адкрыцця ў канферэнц-зале Агульнацаркоўнай аспірантуры прысутнічалі архімандрыт Серафім (Амельчанкаў), сакратар Вучонай рады АЦАД іерэй Дзімітрый Сафонаў, дырэктар Цэнтра бесперапыннай адукацыі АЦАД І. А. Парфёнаў, в. а. намесніка старшыні Сінадальнага аддзела па справах моладзі В. Ю. Квяткоўскі, памочнік інспектара АЦАД іераманах Афанасій (Мікрукоў).
Асноўнымі тэмамі заняткаў першага навучальнага дня сталі: ключавыя аспекты арганізацыі інфармацыйнай работы, дзелавыя зносіны і этыкет, правілы напісання і афармлення дакументаў (лісты архіерэя, указы, распараджэнні), дзяржаўна-рэлігійныя адносіны ў Расійскай Федэрацыі, узаемадзеянне органаў дзяржаўнай улады з Рускай Праваслаўнай Царквой.
З лекцыямі выступілі старшыня Сінадальнага аддзела па ўзаемаадносінах Царквы з грамадствам і СМІ. У. Р. Лягойда, выканаўчы дырэктар Ибераамерыканскага цэнтра Маскоўскага дзяржаўнага інстытута міжнародных адносін Міністэрства замежных спраў Расійскай Федэрацыі А. Л. Зяньковіч, кіраўнік референтуры Маскоўскай Патрыярхіі протаіерэй Алег Карытка, саветнік Дэпартамента па ўзаемадзеянні з рэлігійнымі арганізацыямі Упраўлення ўнутранай палітыкі Адміністрацыі Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі А. В. Траццякоў.
Семінар будзе доўжыцца да 19 мая.