На базе прадстаўніцтва Беларускага Экзархату ў Маскве будуць праходзіць заняткі па беларускай мове

07 верасня 2019

бел-мова-768x576.jpg

Пры храме велікамучаніцы Ірыны (прадстаўніцтва Беларускага Экзархату ў Маскве) будуць праходзіць заняткі па беларускай мове для дарослых і дзяцей (ад 14 гадоў).

Курсы адкрыліся па благаславенню архіепіскапа Віцебскага і Аршанскага Дзімітрыя, настаяцеля храма велікамучаніцы Ірыны.

Праграма заняткаў уключае агляд агульных звестак пра Беларусь, знаёмства з алфавітам, фанетычным і граматычным строем мовы, мовазнаўчы аналіз тэкстаў Свяшчэннага Пісання Старога і Новага Запавету, азнаямленне з беларускай літаратурай.

Заняткі будуць праходзіць кожную нядзелю з 12.30 да 14.30.

Выкладчык: Жданаў Алег Пятровіч, выпускнік Свята-Ціханаўскага гуманітарнага ўніверсітэта.

Кантактны тэлефон: 8 (495) 529-39-57.

Храм-Ірыны.рф / Church.by