Прадстаўнік Беларускага Экзархату прымае ўдзел у IV Міжнароднай канферэнцыі па ВІЧ/СНІДу ва Усходняй Еўропе і Цэнтральнай Азіі
19 красавіка 2018З 18 па 20 красавіка ў Маскве (Расія) праходзіць IV Міжнародная канферэнцыя па ВІЧ/СНІДу ва Усходняй Еўропе і Цэнтральнай Азіі. У форуме прымае ўдзел старшыня Сінадальнага аддзела па дабрачыннасці і сацыяльнаму служэнню Беларускай Праваслаўнай Царквы протаіерэй Кірыл Шолкаў.
У рамках праграмы прадугледжаны такія формы работы, як пленарныя пасяджэнні, круглыя сталы і семінары, адкрытыя дыскусійныя пляцоўкі, выступленні профільных спецыялістаў з Расіі, Італіі, Беларусі, Азербайджана, Казахстана, Украіны, ЗША, Нідэрландаў, Фінляндыі, Літвы і іншых краін.
Лячэнне і прафілактыка ВІЧ-інфекцыі, павышэнне кваліфікацыі медработнікаў па пытаннях ВІЧ, ВІЧ-дысідэнцтва, а таксама вопыт рэлігійных арганізацый у супрацьдзеянні ВІЧ — гэтыя і іншыя тэмы абмяркоўваюцца на канферэнцыі.