Прадстаўнік Беларускай Праваслаўнай Царквы прыняў удзел у прыёме з нагоды Дня Рэспублікі Азербайджан

01 чэрвеня 2017

top.jpg

29 мая 2017 года ў горадзе Мінску адбыўся ўрачысты прыём з нагоды Дня Рэспублікі Азербайджан, арганізаваны Пасольствам Рэспублікі Азербайджан у Рэспубліцы Беларусь.

Прыём адкрыў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Азербайджан у Рэспубліцы Беларусь спадар Латыф Гандзілаў.

Удзел у прыёме прынялі: намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Уладзімір Сямашка, прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса, навуковай і творчай інтэлігенцыі, органаў дзяржаўнага кіравання, бізнес-структур, грамадскія дзеячы.

Па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, у прыёме прыняў удзел намеснік старшыні Сінадальнага аддзела Беларускага Экзархату па ўзаемаадносінах Царквы і грамадства, старшыня МГА «Хрысціянскі адукацыйны цэнтр імя святых Мяфодзія і Кірыла» свяшчэннік Святаслаў Рагальскі.

Church.by