Прадстаўнікі Беларускага Экзархату прынялі ўдзел у абмеркаванні фарміравання адзінай адукацыйнай прасторы для духоўных школ Рускай Праваслаўнай Царквы

07 верасня 2017

top.jpg

5 верасня 2017 года Вучэбны камітэт Рускай Праваслаўнай Царквы правёў першы міжнародны вэбінар «Перадумовы фарміравання адзінай адукацыйнай прасторы для духоўных навучальных устаноў на тэрыторыі краін кананічнай адказнасці Рускай Праваслаўнай Царквы». У выбінары прынялі ўдзел прадстаўнікі духоўных навучальных устаноў з пяці краін кананічнай адказнасці Рускай Праваслаўнай Царквы — Украіны, Латвіі, Беларусі, Казахстана і Узбекістана.

Работу вэбінара адкрыў старшыня Вучэбнага камітэта Рускай Праваслаўнай Царквы архіепіскап Вярэйскі Яўгеній. Уладыка павітаў удзельнікаў і акрэсліў мэты і задачы сустрэчы.

— Дзе б ні была размешчана семінарыя або акадэмія, сутнасць і асноўная мэта духоўнай адукацыі застаюцца нязменнымі — гэта падрыхтоўка пастыраў. Знаходзячыся на тэрыторыі розных краін, мы ствараем навучальныя ўстановы, каб перадаваць маладым людзям, будучым пакаленням святароў, адну і тую ж традыцыю — сукупнасць ведаў, уменняў і навыкаў, у якіх змяшчаецца наша царкоўнае паданне, дадзенае нам ад тых пакаленняў святароў і багасловаў, якія жылі да нас... Паколькі змястоўная частка, ядро духоўнай адукацыі для ўсіх семінарый аднолькавая — а інакш не можа быць, паколькі яна заснавана на адзіным Паданні Царквы, можа быць, варта паспрабаваць хаця б у некаторай ступені ўніфікаваць і яго форму, афармленне на ўзроўні стандартаў і дакументаў, — сказаў, у прыватнасці, архіепіскап Яўгеній.

У першай частцы вэбінара супрацоўнікі Вучэбнага камітэта расказалі аб адукацыйных стандартах у семінарыях і акадэміях на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі і маніторынгу іх выканання ў ходзе рэгулярных інспекцыйных паездак.

Аб рэалізацыі Адзінага вучэбнага плана бакалаўрыяту ў духоўных навучальных установах Рускай Праваслаўнай Царквы зрабіла паведамленне метадыст Вучэбнага камітэта Рускай Праваслаўнай Царквы Наталля Валяр'янаўна Лявонцьева. Яна распавяла аб адукацыйных стандартах, якія дзейнічаюць у семінарыях на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі (працягласць вучэбнага года, працаёмкасць дысцыплін і інш., прадугледжанае Адзіным Вучэбным планам).

Першы намеснік старшыні Вучэбнага камітэта Рускай Праваслаўнай Царквы протаіерэй Максім Казлоў прысвяціў сваё выступленне вопыту і перспектывам узаемадзеяння ВНУ Рускай Праваслаўнай Царквы ў розных дзяржавах.

— Сённяшні семінар зможа дазволіць вызначыць аб'ём агульнага, якое ёсць у арганізацыі навучальнага працэсу ў расійскіх і замежных духоўных навучальных установах, а таксама пазначыць лакуны, з пераадоленнем якіх з'явяцца ўмовы для стварэння адзінага адукацыйнага поля ў духоўных навучальных установах Рускай Праваслаўнай Царквы з улікам мясцовых асаблівасцяў, — сказаў протаіерэй Максім Казлоў.

Айцец Максім нагадаў пра інспекцыйныя паездкі, якія былі здзейснены супрацоўнікамі Вучэбнага камітэта ў 2012-2013 гадах. У прыватнасці, ён звярнуў увагу на тое, што ў расійскіх і замежных семінарыях ёсць пэўны агульны вопыт і нават падобныя недахопы, напрыклад, адным з самых слаба асвоеных прадметаў (за выключэннем Мінскіх духоўных школ) аказваецца літургіка.

Як падкрэсліў намеснік старшыні Вучэбнага камітэта, пытанне ў тым, наколькі навучальныя планы, па якіх ідзе навучальны працэс у семінарыях, суадносяцца з Адзіным вучэбным планам, які дзейнічае ў семінарыях на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі, і наколькі мясцовыя ўмовы, у першую чаргу заканадаўства ў галіне адукацыі, будуць спрыяць стварэнню адзінага адукацыйнага поля.

У другой частцы аб адукацыйных стандартах і заканадаўстве ў галіне адукацыі распавялі прадстаўнікі краін-удзельніц вэбінара.

Віцэ-рэктар Палтаўскай місіянерскай духоўнай семінарыі Украінскай Праваслаўнай Царквы, вікарый Палтаўскай епархіі епіскап Новасанжарскі Веніямін распавёў аб ўкраінскім заканадаўстве ў галіне адукацыі і аб адукацыйных стандартах Украіны на прыкладзе Палтаўскай духоўнай семінарыі. Уладыка падрабязна інфармаваў прысутных аб змесце праграм, якія дзейнічаюць у семінарыі (шмат у чым яны арыентаваны на стандарт Рускай Праваслаўнай Царквы), і аб іншых аспектах яе работы.

Рыжскую духоўную семінарыю прадставілі два выкладчыка — протаіерэй Мікалай Ціхаміраў і протаіерэй Алег Пялевін з паведамленнем «Асаблівасці статусу Рыжскай духоўнай семінарыі і пытанні вучэбных праграм з улікам мясцовых умоў». Яны падрабязна расказалі аб сістэме тэалагічнай адукацыі, якая ўкаранёна і дзейнічае на тэрыторыі Латвіі, аб вывучэнні ў семінарыі гісторыі краіны і гісторыі Праваслаўя ў Латвіі і іншых мясцовых асаблівасцях, аб арганізацыі навучальнага працэсу ў Рыжскай духоўнай семінарыі, размеркаванні вучэбнай нагрузкі, прамежкавых і выніковых працах, якія рыхтуюць студэнты.

Найбольшая колькасць удзельнікаў падключылася да вэбінара з Беларусі. Удзел у абмеркаванні прынялі прадстаўнікі Мінскай духоўнай акадэміі, Мінскай і Віцебскай духоўных семінарый.

Рэктар МінДА архімандрыт Сергій (Акімаў) і намеснік старшыні Сінадальнага аддзела адукацыі і катэхізацыі Беларускай Праваслаўнай Царквы іерэй Дзімітрый Ворса расказалі аб асаблівасцях заканадаўства ў галіне адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь. Да цяперашняга моманту духоўныя адукацыйныя арганізацыі, у адпаведнасці з заканадаўствам, рэгістраваліся як рэлігійныя арганізацыі і не падлягалі дзяржаўнаму ліцэнзаванню як ВНУ. Цяпер ствараецца камісія па акрэдытацыі і ліцэнзавання і ідзе абмеркаванне праекта дакумента, у адпаведнасці з якім духоўныя семінарыі атрымаюць магчымасць праходзіць ліцэнзаванне.

Як распавялі начальнік вучэбна-метадычнага аддзела МінДА Кацярына Уладзіміраўна Пастухова і першы прарэктар МінДС протаіерэй Андрэй Цыгель, Мінскія духоўныя школы арыентуюцца на Адзіны вучэбны план, распрацаваны Вучэбным камітэтам Рускай Праваслаўнай Царквы. Акрамя таго, МінДС і МінДА ўлічылі рэкамендацыі і заўвагі, пакінутыя Вучэбным камітэтам пасля візітацый, у прыватнасці, павялічылі працягласць навучальнага года.

Прарэктар па вучэбнай рабоце Віцебскай духоўнай семінарыі протаіерэй Дзімітрый Савіч дапоўніў паведамленне калег інфармацыяй аб супрацоўніцтве са свецкімі ВНУ і магчымасці для студэнтаў атрымліваць другую вышэйшую адукацыю ў дзяржаўным ВНУ і, адпаведна, дыплом дзяржаўнага ўзору.

Прарэктар па выхаваўчай рабоце Алмацінскай праваслаўнай духоўнай семінарыі іерэй Іаан Лівінскі і прарэктар па вучэбнай рабоце АПДС іерэй Пётр Бахціяраў прадставілі даклад «Заканадаўства Рэспублікі Казахстан у галіне рэлігійнай адукацыі. Пытанні рэалізацыі». Алмацінская праваслаўная духоўная семінарыя таксама арыентуецца на стандарты Вучэбнага камітэта Рускай Праваслаўнай Царквы, але ўлічвае мясцовыя асаблівасці. 1 верасня 2016 года семінарыі ўдалося прайсці працэс ліцэнзавання і атрымаць афіцыйную дзяржаўную ліцэнзію на вядзенне адукацыйнай дзейнасці.

Прарэктар па вучэбнай частцы Ташкенцкай духоўнай семінарыі протаіерэй Сергій Стацэнка распавёў аб няпростых мясцовых умовах, у якіх існуе і дзейнічае духоўная навучальная ўстанова, у прыватнасці, аб неабходнасці ўзгаднення вучэбных праграм з Міністэрствам па справах рэлігій, з-за чаго не ўдаецца прывесці іх у адпаведнасць са стандартамі, прынятымі Вучэбным камітэтам Рускай Праваслаўнай Царквы. Тым не менш, сёння ў семінарыі адкрыты і дзейнічае бакалаўрыят, ёсць і вочная і завочная формы навучання. Айцец Сергій таксама падзяліўся ідэямі аб тым, як можа быць развіта супрацоўніцтва Ташкенцкай духоўнай семінарыі з Вучэбным камітэтам і духоўнымі ВНУ на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі.

Па выніках вэбінара спецыялісты Вучэбнага камітэта Рускай Праваслаўнай Царквы падрыхтуюць справаздачу, што дазволіць зразумець, якія на сённяшні дзень перадумовы фарміравання адзінай адукацыйнай прасторы для духоўных навучальных устаноў на тэрыторыі краін кананічнай адказнасці Рускай Праваслаўнай Царквы.

Вучэбны камітэт / Church.by