Семінар «Магчымасці і перспектывы ўдзелу царкоўных прыходаў у экалагічнай дзейнасці» адбыўся ў Мінскім раёне

11 ліпеня 2017

top.jpg

4 ліпеня ў Доме міжцаркоўных зносін «Кінанія» (пасёлак Калодзішчы Мінскага раёна) па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, прайшоў семінар «Магчымасці і перспектывы ўдзелу царкоўных прыходаў у экалагічнай дзейнасці».

Семінар сабраў 45 удзельнікаў, сярод якіх былі прадстаўнікі Інстытута тэалогіі БДУ, Лизавецінскага манастыра ў горадзе Мінску, міжканфесійнай місіі «Хрысціянскае сацыяльнае служэнне», Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь, Цэнтра экалагічных рашэнняў, Гомельскай, Бабруйскай, Барысаўскай, Мінскай, Лідскай, Пінскай, Навагрудскай, Віцебскай, Брэсцкай, Гродзенскай, Слуцкай епархій.

— Радасна, што на семінар прыехала больш за 10 святароў з розных епархій, а таксама прадстаўнікі Мінпрыроды, моладзевых брацтваў і актыўныя прыхаджане розных храмаў, — адзначыў арганізатар семінара Яўген Лабанаў, кіраўнік Рабочай групы па супрацоўніцтве БПЦ і Мінпрыроды і дырэктар Цэнтра экалагічных рашэнняў. — Прыехалі тыя, каму цікавая царкоўна-экалагічная тэма, і мы рады, што такіх людзей аказалася досыць шмат.

На сустрэчы выступоўцы і госці разважалі аб тым, чаму для хрысціяніна важна клапаціцца аб тварэнні. Усе разам прыйшлі да высновы, што гэта важна па некалькіх прычынах. Па-першае — таму, што мы да гэтага пакліканыя. Клопат аб тварэнні натуральны для хрысціяніна: у нас ёсць ўнутранае жаданне дапамагчы людзям, якія апынуліся ў бядзе і маюць патрэбу ў падтрымцы, таксама натуральна дапамагчы свету прыроды, які з'яўляецца адлюстраваннем Божай прыгажосці тут, на зямлі.

Другая прычына — гэта наша адказнасць за здароўе і сваё ўласнае, і нашых блізкіх. Стан навакольнага асяроддзя непасрэдна ўплывае на нас саміх, на наша самаадчуванне і, адпаведна, на якасць жыцця. Забруджванне вады, зямлі, паветра ўплывае не толькі на гіпатэтычную «прыроду», але і на здароўе нашых дзяцей. Такім чынам, удзельнічаючы ў мерапрыемствах па абароне прыроды, мы прыносім карысць і самім сабе.

Трэці аспект — гэта магчымасць з'яднаць людзей. Не ўсе члены прыхода гатовыя ісці дапамагаць у дзіцячы дом або займацца сацыяльнай працай. А акцыя па ўборцы смецця (хай і не свайго, але смецця, якое ляжыць у тым месцы, дзе мы бываем) можа стаць выдатнай формай сацыяльнага служэння.

І, нарэшце, вельмі многія віды экалагічнай дзейнасці могуць стаць выдатнай адукацыйнай пляцоўкай, а таксама пляцоўкай для ўзаемадзеяння Царквы з нецаркоўным асяроддзем.

Так, у сталічным мікрараёне Каменная Горка, на прыходзе свяціцеля Мікалая Японскага, экалагічная сцяжына стала пунктам узаемадзеяння паміж прыхаджанамі і нецаркоўными жыхарамі. Па экосцежцы можна прагуляцца, прыйсці туды з дзецьмі, даведацца шмат новых і цікавых фактаў. Прайшоўшы па сцежцы, людзі прыходзяць да храма — магчыма, упершыню ў жыцці.

Адзін з арганізатараў семінара, куратар праграмы Цэнтра экалагічных рашэнняў «Царква і навакольнае асяроддзе» Сяргей Юшкевіч, распавёў аб тым, з чаго пачаць і дзе знайсці інфармацыю для арганізацыі экалагічнай работы на прыходзе.

Цікавыя і лёгка выканальныя ідэі экалагічных мерапрыемстваў, якія можна правесці на парафіі, сабраныя на сайце tvorenie.by.

Вось некалькі рубрык сайта:

- Як зрабіць царкоўны прыход экалагічна дружалюбным: дзесяць парад, якія можа ажыццявіць кожная абшчына

- Кіналекторый на экалагічную тэматыку

- Велапаркоўкі ля царквы

Таксама ў рамках праграмы «Царква і навакольнае асяроддзе» падрыхтавана адукацыйная экалагічная выстава «Чалавек і тварэнне», якую можна запрасіць на прыход.

Як і любая праца, экалагічнае пачынанне патрабуе цікавасці з боку саміх вернікаў. Калі моладзевае брацтва або група актыўных прыхаджан зацікавіцца тэмай, то яны могуць стаць для ўсёй абшчыны спецыялістамі ў экалагічных пытаннях і «рухавікамі» экалагічна дружалюбнага ладу жыцця.

Калі ў вашай суполкі ёсць цікавасць і жаданне заняцца экалагічнай працай на прыходзе, звяртайцеся да Сяргея Юшкевіча: +375 29 2527145 і чытайце tvorenie.by.

АМБПЦ / Church.by