Сінод Беларускай Праваслаўнай Царквы зацвердзіў манахіню Архелаю (Новікаву) на пасадзе ігуменні Свята-Іаана-Кармянскага жаночага манастыра

29 снежня 2021

top.jpg

14 снежня 2021 года Сінод Беларускай Праваслаўнай Царквы заслухаў прапанову архіепіскапа Гомельскага і Жлобінскага Сцяфана аб зацвярджэнні манахіні Архелаі (Новікавай Вольгі Пятроўны) на пасадзе ігуменні Свята-Іаана-Кармянскага жаночага манастыра ў аграгарадку Карма Добрушскага раёна Гомельскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы.

Рашэннем Сінода Беларускай Праваслаўнай Царквы манахіня Архелая (Новікава Вольга Пятроўна) зацверджана на пасадзе ігуменні Свята-Іаана-Кармянскага жаночага манастыра ў аграгарадку Карма Добрушскага раёна Гомельскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы (журнал № 105 ад 14 снежня 2021 года).

Час і месца ўзвядзення манахіні Архелаі (Новікавай) у сан ігуменні пакінута на меркаванне Праасвяшчэннага архіепіскапа Гомельскага і Жлобінскага Сцяфана.

***

Манахіня Архелая (Новікава Вольга Пятроўна) нарадзілася 28 мая 1978 года ў горадзе Жлобіне Гомельскай вобласці.

У сакавіку 1996 года паступіла ў Свята-Ціхвінскі жаночы манастыр ў горадзе Гомелі.

30 чэрвеня 1998 года была пастрыжана ў інацтва з імем Арцемія.

23 красавіка 2008 года пастрыжана ў мантыю з імем Архелая ў гонар прападобнамучаніцы Архелаі Салернскай.

Несла послух рэгента і скарбніка ў падвор'і Свята-Ціхвінскага манастыра ў вёсцы Бабровічы.

23 студзеня 2017 года распараджэннем епархіяльнага архіерэя Гомельскай епархіі вызвалена ад нясення послуху ў Свята-Ціхвінскім манастыры ў горадзе Гомелі і пераведзена ў Свята-Іаана-Кармянскі жаночы манастыр у аграгарадку Карма Добрушскага раёна Гомельскай епархіі з прызначэннем несці послух старэйшай сястры абіцелі.

14 снежня 2018 года прызначана на пасаду выконваючай абавязкі ігуменні Свята-Іаана-Кармянскага жаночага манастыра ў аграгарадку Карма Добрушскага раёна Гомельскай епархіі.

За час нясення царкоўных послуха манахіня Архелая зарэкамендавала сябе са станоўчага боку: яна адказна ставіцца да ўскладзенага на яе царкоўнга послуху, адрозніваецца працавітасцю і ініцыятыўнасцю. Уважлівая ў адносінах да сясцёр абіцелі. Карыстаецца аўтарытэтам сярод духавенства, манасціх асоб і прыхаджан манастыра. 

Фота: bestbelarus.by

Сhurch.by