Сінадальны цэнтр сектазнаўства Беларускага Экзархату правёў курсы павышэння кваліфікацыі для прадстаўнікоў епархій
09 чэрвеня 2017З 6 па 9 чэрвеня 2017 года ў Сінадальным цэнтры сектазнаўства імя прападобнага Іосіфа Волацкага Беларускай Праваслаўнай Царквы прайшлі курсы павышэння кваліфікацыі па праграме «Тэарэтычнае сектазнаўства».
На курсах прысутнічалі прадстаўнікі ўсіх епархій Беларускага Экзархату.
Праграма ў аб'ёме 36 акадэмічных гадзін распрацавана і выкладаецца кіраўніком Сінадальнага цэнтра, доктарам Венскага ўніверсітэта, кандыдатам сацыялагічных навук Уладзімірам Аляксандравічам Марціновічам.