Сінадальны аддзел па справах моладзі Рускай Праваслаўнай Царквы ўзнагародзіў іерэя Мікалая Шульміна граматай за актыўнае супрацоўніцтва

01 ліпеня 2020

top.jpg

29-30 чэрвеня 2020 года адбылася міжнародная анлайн-канферэнцыя «Моладзевае служэнне Рускай Праваслаўнай Царквы: вопыт і перспектывы» , на адкрыцці якой падзячнай граматай за актыўнае супрацоўніцтва быў узнагароджаны іерэй Мікалай Шульмін, старшыня Сінадальнага аддзела па справах моладзі Беларускай Праваслаўнай Царквы.

У канферэнцыі прынялі ўдзел кіраўнікі моладзевых аддзелаў і прадстаўнікі праваслаўнай моладзі з 22 краін: ЗША, Германіі, Вялікабрытаніі, Расіі, Канады, Ізраіля, Аўстраліі, Беларусі, Польшчы, Літвы і іншых.

Форум, закліканы аб'яднаць вопыт моладзевага служэння апошніх гадоў, праходзіў па благаславенню і з удзелам старшыні Сінадальнага аддзела па справах моладзі Рускай Праваслаўнай Царквы епіскапа Істрынскага Серафіма, пры падтрымцы Федэральнага агенцтва па справах моладзі і Каардынацыйнага цэнтра моладзевага служэння ў Паўночна-Заходняй федэральнай акрузе (Расія), на базе мультымедыйнага цэнтра Расійскага праваслаўнага ўніверсітэта святога Іаана Багаслова.

Church.by