Адбылася Бажэственная літургія для супрацоўнікаў Хрысціянскага адукацыйнага цэнтра імя святых Мяфодзія і Кірыла і ўдзельнікаў моладзевага багаслоўска-дыскусійнага клуба «Анкіра»

13 красавіка 2021

top.jpg

11 красавіка 2021 года, у дзень памяці прападобнага Іаана Лесвічніка, ігумена Сінайскага, у дамавым храме ў гонар свяціцеля і цудатворца Мікалая, архіепіскапа Мір Лікійскіх, які знаходзіцца ў Доме духоўнай асветы прыхода храма святой роўнаапостальнай Марыі Магдаліны ў горадзе Мінску была здзейснена Бажэственная літургія.

Богаслужэннем адбылося па ініцыятыве членаў праўлення і супрацоўнікаў МГА «Хрысціянскі адукацыйны цэнтр імя святых Мяфодзія і Кірыла», офіс якога знаходзіцца ў Доме духоўнай асветы на вул. Кісялёва 38. На Бажэственную літургію былі запрошаны ўдзельнікі багаслоўскага дыскусійнага клуба «Анкіра», які дзейнічае на базе Хрысціянскага адукацыйнага цэнтра, а таксама хор, які складаецца з выпускнікоў і студэнтаў Інстытута тэалогіі БДУ і навучэнцаў нядзельнай школы мінскага Свята-Духава кафедральнага сабора пад кіраваннем Ганны Чырыкавай. Здзейсніў Бажэственную літургію старшыня МГА «Хрысціянскі адукацыйны цэнтр імя святых Мяфодзія і Кірыла» святар Святаслаў Рагальскі.

У сваім слове пасля адпуста Бажэственнай літургіі айцец Святаслаў адзначыў, што «Усе мы можам колькі заўгодна сустракацца, абмяркоўваць багаслоўскія пытанні, праводзіць маштабныя мерапрыемствы з удзелам вялікай колькасці людзей, але калі мы не збіраемся вакол Святой Чашы, не прымаем удзелу ў Еўхарыстыі, то ўсе нашы намаганні будуць знешнімі ў адносінах да жыцця Царквы. Толькі яднанне ў Еўхарыстыі надае усім нашым намаганням жыватворны сэнс і багаслощскае значэнне. І таму гэтая Літургія, якая здзяйсняецца для нашых членаў, супрацоўнікаў і навучэнцаў з'яўляецца бачным знакам нашага адзінства ў Хрысце».

Па заканчэнні богаслужэння ў офісе Хрысціянскага адукацыйнага цэнтра адбылося сумеснае сяброўскае чаяванне.

Сhurch.by