Адбылася справаздачна-выбарная канферэнцыя Хрысціянскага адукацыйнага цэнтра
25 лютага 2019Па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, 22 лютага 2019 года ў канферэнц-зале сталічнай гасцініцы «Гарні» адбылася справаздачна-выбарная канферэнцыя Міжнароднага грамадскага аб'яднання «Хрысціянскі адукацыйны цэнтр імя святых Мяфодзія і Кірыла».
Паводле дзеючага статута, дадзеная канферэнцыя праводзіцца адзін раз у чатыры гады і мае на мэце падвядзенне вынікаў дзейнасці аб'яднання і вызначэнне асноўных напрамкаў яго развіцця.
У працы канферэнцыі прынялі ўдзел рэктар Мінскай духоўнай акадэміі архімандрыт Сергій (Акімаў), першы прарэктар Інстытута тэалогіі БДУ протаіерэй Сергій Гардун, члены цэнтра з горада Мінска і рэгіёнаў Рэспублікі Беларусь (горад Мазыр), а таксама запрошаныя госці.
Канферэнцыя адкрылася прывітальным словам мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, якое агучыў старшыня праўлення Хрысціянскага адукацыйнага цэнтра святар Святаслаў Рагальскі.
«Цягам мінулых чатырох гадоў, — адзначыў у сваім прывітанні Патрыяршы Экзарх — Хрысціянскі адукацыйны цэнтр змог аб'яднаць вакол сябе людзей, неабыякавых да надзённых праблем сучаснага грамадства. Важным з'яўляецца той факт, што рашэнне гэтых праблем члены цэнтра бачаць ва ўмацаванні традыцыйных хрысціянскіх каштоўнасцяў і актыўным сведчанні пра іх у сферы культуры, навукі і адукацыі. На гэта накіраваны асноўныя праекты Хрысціянскага адукацыйнага цэнтра: штогадовы Калядны вечар, Міжнародныя Кірыла-Мяфодзіеўскія чытанні, культурна-асветніцкая праграма «Музычнае прынашэнне», дабрачынныя акцыі навучэнцаў у рамках праекта «Логас», выдавецкі праект «Тэалогія ў універсітэтах» і многія іншыя. Увага да дадзеных мерапрыемстваў з боку прадстаўнікоў царкоўнай багаслоўскай навукі, свецкай адукацыі, грамадскіх арганізацый і дзяржаўных структур кажа пра тое, што дзейнасць цэнтра сёння запатрабаваная і прыносіць свой плён».
Затым былі агучаны прывітальныя словы ад заснавальніка і першага старшыні Хрысціянскага адукацыйнага цэнтра Высокапраасвяшчэннейшага мітрапаліта Філарэта (Вахрамеева), сакратара Паніфікальнага Савета па садзейнічанню хрысціянскаму адзінству біскупа Браяна Фарэла (Ватыкан), намесніка старшыні аддзела па справах місіі і міжцаркоўных сувязяў Евангелічнай Царквы Вестфаліі Томаса Крыгера (ФРГ).
Са справаздачай праўлення аб дзейнасці Хрысціянскага адукацыйнага цэнтра ў перыяд з 2014 па 2018 год выступіў святар Святаслаў Рагальскі, які абазначыў напрамкі, па якіх цэнтр працаваў на працягу мінулых чатырох гадоў, а таксама праекты, якія былі рэалізаваны за гэты час. З больш падрабязнай інфармацыяй па супрацоўніцтву і рэалізуемых праектах выступілі наступныя садакладчыкі:
- прарэктар па навуковай рабоце Інстытута тэалогіі БДУ Шатраўскі Сяргей Іосіфавіч;
- першы намеснік старшыні праўлення ГА «Беларускі саюз музычных дзеячаў» Наталля Васільеўна Вітчанка;
- начальнік упраўлення каардынацыі павышэння кваліфікацыі Мінскага гарадскога інстытута развіцця адукацыі Ніна Мікалаеўна Захожая;
- дырэктар гімназіі № 11 горада Мінска Бойка Вольга Леанідаўна;
- кіраўнік адукацыйнай праграмы «Нядзельная школа» Хрысціянскага адукацыйнага цэнтра Рунец Алена Уладзіміраўна;
- кіраўнік тэатра-студыі «Батлейка» Хрысціянскага адукацыйнага цэнтра Ліпай Лізавета Міхайлаўна;
- рэдактар выдавецтва Хрысціянскага адукацыйнага цэнтра Харытончык Тамара Віктараўна.
Справаздача аб фінансава-гаспадарчай дзейнасці Хрысціянскага адукацыйнага цэнтра была прадстаўлена старшынёй кантрольна-рэвізійнай камісіі аб'яднання Васілём Дзям'янавічам Валожынцам.
Згодна з рашэннямі канферэнцыі, у састаў праўлення і Хрысціянскага адукацыйнага цэнтра былі прыняты новыя члены, а таксама створаны апякунскі савет з ліку пастаянных дабрачынцаў і партнёраў цэнтра. Па выніках галасавання старшыні святару Святаславу Рагальскаму і абранаму саставу праўлення было даручана працягнуць працу па кіраўніцтву МГА «Хрысціянскі адукацыйны цэнтр імя святых Мяфодзія і Кірыла» на перыяд з 2019 па 2022 гады.