Адбылася ХV Нарада праваслаўных сектазнаўцаў Беларусі
07 сакавіка 20176 сакавіка 2017 года ў Мінскай духоўнай акадэміі прайшла ХV Нарада праваслаўных сектазнаўцаў Беларусі.
У Нарадзе прынялі ўдзел прадстаўнікі дванаццаці епархій Беларускай Праваслаўнай Царквы.
На сустрэчы абмяркоўваліся пытанні гісторыі, веравучэння і рытуальнай практыкі сучаснага неаязычніцтва, а таксама некаторыя аспекты вучэння і метадаў працы пяцідзесятнікаў.
У якасці асобых гасцей Нарады выступілі Раман Вітальевіч Шыжэнскі, кандыдат гістарычных навук, загадчык кафедры гісторыі Расіі і дапаможных гістарычных дысцыплін Ніжагародскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Казьмы Мініна, загадчык навукова-даследчай лабараторыі «Новыя рэлігійныя рухі ў сучаснай Расіі і краінах Еўропы», а таксама Алег Віктаравіч Дзячэнка, кандыдат філасофскіх навук, загадчык кафедры грамадзянскага і гаспадарчага права факультэта эканомікі і права Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. А. Куляшова.