Адбылася XXII нарада праваслаўных сектазнаўцаў Беларусі

25 снежня 2018

top.jpg

21 снежня 2018 года ў Сінадальным цэнтры сектазнаўства Беларускай Праваслаўнай Царквы прайшла XXII нарада праваслаўных сектазнаўцаў Рэспублікі Беларусь, у якой прынялі ўдзел прадстаўнікі 13 епархій Беларускага Экзархату.

На нарадзе абмяркоўваліся вынікі праведзенай у 2018 годзе працы і планы на 2019 год. Асаблівая ўвага была ўдзелена аналізу ўзнікнення, гісторыі развіцця, тыпалагічным характарыстыкам і сучаснаму стану сатанізму ў цэлым і асобных яго складнікаў у прыватнасці. 

Church.by