Адбыўся семінар старэйшых турэмных святароў Беларускай Праваслаўнай Царквы
19 кастрычніка 201719 кастрычніка 2017 года ў Доме міжцаркоўных кантактаў «Кінанія» (Мінскі раён) адбыўся семінар старэйшых турэмных святароў Беларускай Праваслаўнай Царквы, у рабоце якога прыняў удзел старшы інспектар па асаблівых даручэннях упраўлення арганізацыі папраўчага працэсу Дэпартамента выканання пакаранняў МУС Рэспублікі Беларусь, падпалкоўнік унутранай службы Максім Анатольевіч Бальшуноў.
У рамках работы секцыі Беларускіх Ражджэственскіх чытанняў па турэмным служэнні старшыня Сінадальнага аддзела па турэмнаму служэнню БПЦ свяшчэннік Георгій Лапухоў зачытаў даклад на тэму «Усведамленне іерархіі складнікаў паняцця духоўна-маральнага выхавання», які затым быў абмеркаваны ў рэчышчы выканання праваслаўнымі святарамі сваіх пастырскіх абавязкаў у месцах пазбаўлення і абмежавання волі.
Старэйшыя турэмныя святары агучылі справаздачы аб рабоце, праведзенай з часу папярэдняга семінара. Былі вызначаны шляхі вырашэння шэрагу пытанняў, звязаных з развіццём узаемадзеяння Царквы з адміністрацыяй папраўчых устаноў.