Спецыялісты МГІРА сустрэліся за круглым сталом у рамках Беларускіх Калядных чытанняў
25 лістапада 201723 лістапада 2017 года ўпраўленнем каардынацыі павышэння кваліфікацыі спецыялістаў выхаваўчай, сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службаў Мінскага гарадскога інстытута развіцця адукацыі быў праведзены круглы стол «Роля духоўных каштоўнасцяў у фарміраванні грамадзянскай культуры ў падрастаючага пакалення». Мерапрыемства адбылося ў рамках Трэціх Беларускіх Калядных чытанняў «Маральныя каштоўнасці і будучыня чалавецтва» (23-24 лістапада 2017 года, Мінск), суарганізатарамі якіх з'яўляюцца Беларуская Праваслаўная Царква, Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт і Мінскі гарадскі інстытут развіцця адукацыі.
Удзельнікамі круглага стала былі педагагічныя работнікі з больш чым 10 устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, прадстаўнікі 4 рэсурсных цэнтраў па выхаваўчай рабоце духоўна-маральнай накіраванасці, метадысты ўпраўлення.
Мадэратарамі круглага стала з'яўляліся: Ніна Мікалаеўна Захожая — начальнік упраўлення, свяшчэннік Дзімітрый Ворса — настаяцель прыхода храма свяшчэннамучаніка Уладзіміра Хіраска ў горадзе Мінску, сакратар Каардынацыйнага савета па супрацоўніцтве Беларускай Праваслаўнай Царквы з Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.
За круглым сталом абмяркоўваліся пытанні рэалізацыі сумесных з Беларускай Праваслаўнай Царквой планаў па духоўна-маральнаму выхаванню навучэнцаў, ролі і месцы гарадскіх рэсурсных цэнтраў па выхаваўчай рабоце духоўна-маральнай накіраванасці, сацыяльных праектаў і акцый як асновы фарміравання актыўнай жыццёвай пазіцыі і традыцый.