Свяшчэнны Сінод выказаў занепакоенасць грамадскім канфліктам у Рэспубліцы Беларусь
25 жніўня 202025 жніўня 2020 года ў Данілавым манастыры горада Масквы пад старшынствам Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла адбылося чарговае пасяджэнне Свяшчэннага Сінода Рускай Праваслаўнай Царквы.
Заслухаўшы даклад мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, члены Свяшчэннага Сінода выказалі пастырскую занепакоенасць грамадскім канфліктам у Рэспубліцы Беларусь, што пацягнула за сабой чалавечыя ахвяры і пакуты людзей.
Свяшчэнны Сінод ухваліў Зварот Сінода Беларускай Праваслаўнай Царквы да народа Рэспублікі Беларусь аб спыненні народнага супрацьстаяння, вітаў і падтрымаў намаганні Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, епіскапату і клірыкаў Беларускага Экзархату, накіраваныя на аднаўленне міру і грамадскага спакою.
Члены Свяшчэннага Сінода лічаць важным дбайнае расследаванне ўладамі Рэспублікі Беларусь усіх выпадкаў прымянення гвалту як да грамадзян, так і да супрацоўнікаў сіл правапарадку, і пакаранне вінаватых у парушэнні закона.
Таксама Свяшчэнны Сінод адзначыў асаблівую важнасць захавання і ўмацавання царкоўнага адзінства народаў гістарычнай Русі ва ўмовах абвастрэння грамадска-палітычных канфліктаў.