Свяцейшы Патрыярх Кірыл адзначыў высокі ўзровень царкоўна-дзяржаўнага дыялогу ў Беларусі
29 лістапада 2017Звяртаючыся да ўдзельнікаў Архіерэйскага Сабора,
Свяцейшы Патрыярх Кірыл адзначыў, што падпісанае амаль пятнаццаць гадоў таму пагадненне паміж Беларускай Праваслаўнай Царквой і дзяржавай дае магчымасць Царкве ажыццяўляць ўзаемадзеянне з дзяржаўнай уладай ва ўнікальным для Беларусі фармаце.
«Традыцыйнымі сферамі царкоўна-дзяржаўнага супрацоўніцтва застаюцца міратворчасць, грамадзянскі дыялог, духоўна-маральнае выхаванне і культурна-асветніцкае служэнне, адукацыя, ахова здароўя, абарона насельніцтва ад уздзеяння дэструктыўных і экстрэмісцкіх уплываў», — працягнуў Прадстаяцель.
«Выкананне практычных задач у розных галінах супрацоўніцтва ўскладзена на сумесныя царкоўна-дзяржаўныя органы ― каардынацыйныя саветы або рабочыя групы. Гэтыя структуры дапамагаюць увасабляць у жыццё дасягнутыя пагадненні Царквы з органамі ўлады», — падкрэсліў Патрыярх Кірыл.