У аграгарадку Сёмкава у Мінскім раёне пры ўдзеле мясцовага праваслаўнага прыхода з'явілася экалагічная сцежка

30 чэрвеня 2022

Siomkava.jpg

У аграгарадку Сёмкава ў Мінскім раёне сіламі мясцовых жыхароў, прыхода храма Узнясення Гасподняга і Сёмкаўскай сярэдняй школы пры садзейнічанні рэспубліканскага фонду развіцця турызму і падтрымкі дзікай прыроды «Планета без межаў» уладкавана экалагічная сцежка. Канцэпцыя сцежкі, вёрстка інфармацыйных стэндаў і друк планшэтаў былі ажыццёўлены пры падтрымцы ТАА «Экаідэя» і праграмы «Чалавек і стварэнне».

Маршрут экасцежкі «Сёмкава» бярэ свой пачатак з боку вуліцы Зялёная ў заснаваным 250 гадоў таму сядзібна-паркавым комплексе і праходзіць праз яблыневы сад і парк. Уздоўж сцежкі, працягласць якой складае каля аднаго кіламетра, абсталявана 40 адукацыйных інфармацыйных стэндаў і таблічак, якія знаёмяць з тамтэйшымі прадстаўнікамі флоры і фауны, распавядаюць аб асцярожным стаўленні да раслін і жывёл, а таксама аб гісторыі сядзібы.

Church.by