У Гомелі ўшанавалі памяць ахвяр аварыі на Чарнобыльскай АЭС
26 красавіка 202126 красавіка 2021 года, у дзень 35-годдзя аварыі на Чарнобыльскай АЭС, архіепіскап Гомельскі і Жлобінскі Сцяфан здзейсніў памінальную ліцію па ўсіх ахвярах аварыі на Чарнобыльскай АЭС у храме святога Архангела Міхаіла ў горадзе Гомелі.
Храм святога Архангела Міхаіла — храм-помнік ахвярам чарнобыльскай катастрофы, перанесены ў 2006 годзе сіламі асабістага саставу Гомельскага інжынернага інстытута МНС Рэспублікі Беларусь з выселенай зоны, вёскі Вылева Добрушскага раёна. Праз дзесяць гадоў на тэрыторыі парафіі былі адкрыты помнік і мемарыяльная дошка ў памяць аб загінуўшых пажарных і выселеных населеных пунктах.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі сакратар Гомельскай епархіі протаіерэй Георгій Алампіеў, настаяцель прыхода протаіерэй Ігар Альшанаў і духавенства прыхода.
За богаслужэннем маліліся прадстаўнікі каманднага саставу Гомельскага філіяла Універсітэта грамадзянскай абароны МНС Беларусі, ліквідатары аварыі на ЧАЭС, а таксама сваякі ахвяр катастрофы.
Па завяршэнні богаслужэння ўсе прысутныя ўсклалі кветкі да помніка, устаноўленага на тэрыторыі храма.
Раніцай гэтага ж дня старшыня аддзела па ўзаемадзеянню з Узброенымі Сіламі і праваахоўнымі органамі протаіерэй Ігар Альшанаў узяў удзел у штогадовай цырымоніі ўскладання вянкоў і кветак да памятнага мемарыяла памяці ахвярам Чарнобыля на тэрыторыі Гомельскага філіяла «Універсітэта грамадзянскай абароны» МНС Рэспублікі Беларусь.
У памятным мітынгу ўзялі ўдзел ліквідатары аварыі на ЧАЭС, кіраўніцтва і асабісты састаў Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС, Гомельскага філіяла УГЗ, Спецыялізаванага ліцэя МНС, кадэты Гомельскага кадэцкага вучылішча, прадстаўнікі Гомельскай епархіі.
Протаіерэй Ігар Альшанаў, звяртаючыся да прысутных, адзначыў, што заслугу ліквідатараў гэтай катастрофы складана пераацаніць: коштам уласнага здароўя, а часам і жыцця, яны выконвалі свой абавязак. Беларусы заўсёды будуць памятаць герояў-пажарных і ўдзячныя за іх подзвіг.
Клірык прыхода храма святога Архангела Міхаіла ў горадзе Гомелі іерэй Станіслаў Смаляк прыняў удзел у мітынгу-рэквіеме ля помніка ліквідатарам Чарнобыльскай трагедыі на вул. Алімпійскай г. Гомеля.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі адміністрацыі раёна, грамадскіх арганізацый, духавенства, асабісты састаў ваенна-транспартнага факультэта Універсітэта транспарту. Прысутныя ўсклалі кветкі да манумента і ўшанавалі памяць хвілінай маўчання.