- Навіны
- Сінод
- Беларускі Экзархат
- Гісторыя Беларускай Царквы
- Бабруйская епархія
- Барысаўская епархія
- Брэсцкая епархія
- Віцебская епархія
- Гомельская епархія
- Гродзенская епархія
- Лідская епархія
- Мінская епархія
- Магілеўская епархія
- Маладзечанская епархія
- Навагрудская епархія
- Пінская епархія
- Полацкая епархія
- Слуцкая епархія
- Тураўская епархія
- Арганізацыі
- Дакументы
- Публікацыі
- Кантакты
У Гомельскай епархіі пры ўдзеле Патрыяршага Экзарха адкрылі дамовы храм-музей
01 чэрвеня 2021Пры Гомельскай епархіі адкрылі дамовы храм-музей, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Экспазіцыя налічвае больш за тысячу экспанатаў. Самыя старадаўнія з іх — манеты, якія адносяцца да XII стагоддзя, а таксама абраз канца XVI стагоддзя. Часткі калекцыі па дамоўленасці выстаўляюць у музеях і бібліятэках у розных кутках вобласці.
Падчас першай экскурсіі па дамавому храму-музею госці азнаёміліся з экспанатамі і рэліквіямі. Архіепіскап Гомельскі і Жлобінскі Сцяфан распавёў гісторыі некаторых экспанатаў. Адзін з іх — абраз Божай Маці — сабраны з трох дошчачак. Фенаменальным называюць і набор экспанатаў з гільзаў, зробленых у партызанскім атрадзе. Захавальнікі каштоўнасцяў прыйшлі да высновы, што ў некаторых атрадах былі і свае святары.
Па некаторых дадзеных, адным з абразоў, якія прадстаўлены ў музеі, благаслаўлялі на шлюб княгіню Ірыну Паскевіч. Ёсць таксама унікальныя кнігі.
Старадаўняе срэбранае кадзіла з Чонкаўскага манастыра перадала ўладыку Сцяфану прыхаджанка. Жанчына распавяла, што яно належала бацьку яе бабулі — дзяку. Доўгія гады яна захоўвала прадмет як сямейную рэліквію, але, даведаўшыся аб стварэнні музея, перадала на захоўванне.
У музеі распрацавалі пяць тэматычных экскурсій: кнігі, іконы, развіццё іканаграфіі ад старажытнарускай традыцыі да нацыянальнай беларускай школы і інш.
«Важна, каб гістарычная, культурная і духоўная спадчына ў выглядзе экспанатаў, якія звязаны з богаслужэннем, з гісторыяй Праваслаўнай Царквы, захоўваліся. Бо многае было страчана падчас вайны і іншыя перыяды. Зараз мы збіраем усё па крупінках, і ўсё больш экспанатаў паступае. Гэты працэс ідзе па ўсіх епархіях. Важна, каб у кожнай вобласці былі падобныя музеі і каб людзі, прыходзячы сюды, маглі знаёміцца з гісторыяй, дакранацца да яе. Бо адна справа, калі мы даведаемся гісторыю з кніг, іншая — калі дакранаемся да кніг са 100-200-гадовай гісторыяй, ікон, перад якімі малілася не адно пакаленне нашых продкаў. Усё гэта дапамагае зазірнуць у глыбіню стагоддзяў, падумаць пра сённяшні дзень і пра тое, якую спадчыну мы пакінем будучым пакаленням», — распавёў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.
Генеральны дырэктар палацава-паркавага ансамбля Румянцавых і Паскевічаў Ірына Пыркава павіншавала епархію з адкрыццём экспазіцыі: «Атрымаўся ўнікальны аб'ект. Кажуць, музей — гэта храм чалавечай памяці, а дадзены музей — гэта храм чалавечай душы. Ён мае вялікае значэнне для жыхароў Гомельскай вобласці, у першую чаргу — асветніцкае». Яна пажадала новаму музею росквіту і папаўнення фондаў.
З экспазіцыяй таксама азнаёміліся старшыня Гомельскага аблвыканкама Генадзь Салавей і старшыня Гомельскага гарвыканкама Пётр Кірычэнка.
Архіепіскап Гомельскі і Жлобінскі Сцяфан на памяць аб наведванні Гомельскай епархіі паднёс мітрапаліту святы вобраз — ікону Усіх беларускіх святых. Такія ж абразы ўручылі і прадстаўнікам улады.
- ВКонтакте
- РћРТвЂВВВВВВнокласснРСвЂВВВВВВРєРСвЂВВВВВВ
- Telegram
- Viber
- РњРѕР№ Р В Р’В Р РЋРЎв„ўР В Р’В Р РЋРІР‚ВВВВВВРЎР‚
- Skype
- LiveJournal
- У Полацку пройдзе Міжнародная навуковая канферэнцыя, прысвечаная 900-годдзю заснавання Полацкага Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра
- Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі ўзначаліў урачыстасці з нагоды 20-годдзя Інстытута тэалогіі БДУ
- Мінская духоўная семінарыя адзначае 35-годдзе з моманту другога адраджэння
- У Віцебскім жаночым духоўным вучылішчы адбыўся ўрачысты выпускны акт
- У Мінску прайшла Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «IV чытанні памяці протаіерэя Іаана Грыгаровіча (1792-1852): гісторыка, археографа, археолага» [+відэа]
- Патрыяршы Экзарх узначаліў урачыстасці прастольнага свята і актавага дня Мінскай духоўнай семінарыі
- Па матэрыялах СМІ: карэспандэнт «Настаўніцкай газеты» пабывала ў адзінай у Беларусі праваслаўнай сярэдняй школе
Афіцыйны партал Беларускай праваслаўнай Царквы
© Беларуская Праваслаўная Царква 2019
Пры перадруку матэрыялаў спасылка на church.by абавязковая.
Калі вы хочаце задаць пытанне ці выказаць свае меркаванне з нагоды сайта або артыкулаў,
напішыце нам, скарыстаўшыся паштовай формай.