У горадзе Горкі адбылася міжнародная навуковая канферэнцыя «Праваслаўе ў гістарычных лёсах славянскіх народаў»
26 верасня 202223 верасня 2022 года ў горадзе Горкі Магілёўскай вобласці адбылася Міжнародная навуковая канферэнцыя «Праваслаўе ў гістарычных лёсах славянскіх народаў», прымеркаваная да 1030-годдзя Праваслаўя на беларускіх землях. Форум быў арганізаваны на базе Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі.
Яе арганізатарамі выступілі БДСГА, Сінадальная гістарычная камісія Беларускай Праваслаўнай Царквы, Мінскія духоўная акадэмія і семінарыя, Інстытут палітычных даследаванняў (Бялград, Сербія), Фонд «Гістарычная памяць» (Масква), Цэнтр Еўразійскіх даследаванняў філіяла РГСУ ў Мінску.
У канферэнцыі прынялі ўдзел навукоўцы, праваслаўныя святары, выкладчыкі грамадскіх дысцыплін ВНУ і іншыя зацікаўленыя асобы.
Пленарнае пасяджэнне канферэнцыі адкрыў А. С. Чачоткін, дырэктар Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў БДСГА. Былі абвешчаны прывітанні да ўдзельнікаў форуму мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, і Надзвычайнага і Паўнамоцнага пасла Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Б. В. Грызлова. Удзельнікаў міжнароднай канферэнцыі цёпла віталі старшыня Горацкага райвыканкама, выпускнік акадэміі Міхаіл Уладзіміравіч Гулый і дэпутат Магілёўскага гарсавета Галіна Мікалаеўна Бяляева.
Тэматыка абмяркоўваемых удзельнікамі дыскусіі тэм была разнастайнай. Протаіерэй Аляксандр Раманчук, старшыня Сінадальнай гістарычнай камісіі Беларускай Праваслаўнай Царквы, кандыдат багаслоўя, загадчык кафедры царкоўнай гісторыі Мінскай духоўнай семінарыі, расказаў аб гістарычным шляху Праваслаўя на беларускіх землях.
Пра спробы падпарадкаваць частку Сербскай Праваслаўнай Царквы Фанару і пра ўсходні папізм гаварыў з трыбуны канферэнцыі навуковец з Бялграда (Сербія), прафесар, доктар сацыялогіі, вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута палітычных даследаванняў Зоран Мілошавіч.
Тэму расколу закрануў у сваім выступленіі на канферэнцыі Эміл Міланаў, старшыня Міжнароднага славянскага таварыства Балгарыі, сакратар Нацыянальнага руху «Русафілы Балгарыі» (Сафія). Ён прадставіў даклад на тэму «Барацьба балгараў з фанарыётамі за незалежную Балгарскую Праваслаўную Царкву».
У другой палове дня міжнародная канферэнцыя працягнула сваю працу ў секцыйным фармаце.
Фота: прэс-служба Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
baa.by/Сінадальны аддзел рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі БПЦ/Church.by