Напярэдадні дня памяці апосталаў Пятра і Паўла Патрыяршы Экзарх узначаліў усяночнае трыванне ў Петра-Паўлаўскім саборы горада Мінска
11 ліпеня 201711 ліпеня 2017 года, напярэдадні дня памяці святых слаўных і ўсехвальных першавярхоўных апосталаў Пятра і Паўла, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі; епіскапы: Магілёўскі і Мсціслаўскі Сафроній, Барысаўскі і Мар'інагорскі Веніямін, Касімаўскі і Сасаўскі Дыянісій здзейснілі ўсяночнае трыванне ў Петра-Паўлаўскім саборы горада Мінска.
Архіпастырам саслужылі: настаяцель Петра-Паўлаўскага сабора протаіерэй Георгій Латушка; сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў і клірыкі Петра-Паўлаўскага сабора.
Богаслужэбныя спевы выканаў хор сабора пад кіраваннем Сяргея Бандаровіча.
Па завяршэнні ўсяночнага трывання мітрапаліт Павел сардэчна падзякаваў архірэям, духавенству і міранам за сумесную малітву. Уладыка Экзарх павіншаваў усіх прысутных са святам і звярнуўся да ўсіх са словам навучання.
Усім імяніннікам Патрыяршы Экзарх падарыў ружы, а ўсім багамольцам былі раздадзены іконкі святых слаўных і ўсехвальных першавярхоўных апосталаў Пятра і Паўла.