У Хрышчэнскі сачэўнік мітрапаліт Павел здзейсніў Літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска
18 студзеня 201818 студзеня 2018 года, у навячэр'е Богаяўлення (Хрышчэнскі сачэўнік), мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў вялікую вячэрню, Бажэственную літургію свяціцеля Васілія Вялікага і вялікае асвячэнне вады ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі архімандрыт Сергій (Брыч), клірыкі кафедральнага сабора.
Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.
Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў клірык Свята-Духава кафедральнага сабора протаіерэй Ігар Латушка.
Па заканчэнні богаслужэння Патрыяршы Экзарх звярнуўся да духавенства і прыхаджан храма са словам павучання.
Мітрапаліт Павел павіншаваў усіх прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і даў усім архіпастырскае благаславенне.