У Мінску прайшла навукова-практычная канферэнцыя «Гістарычная памяць — злучная нітка пакаленняў. Навамучанікі і вызнаўцы зямлі Беларускай»

19 лістапада 2023

top.jpg

17 лістапада на базе ДУА «Інстытут тэалогіі імя святых Мяфодзія і Кірыла» Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта адбылася сумесная навукова-практычная канферэнцыя Інстытута тэалогіі і Мінскага духоўнага вучылішча «Гістарычная памяць — злучная нітка пакаленняў. Навамучанікі і вызнаўцы зямлі беларускай».

Мэтай канферэнцыі стала актуалізацыя гістарычнай памяці пра навамучанікаў і вызнаўцаў Праваслаўнай Царквы ў Беларусі, стварэнне камунікацыйнай пляцоўкі для абмеркавання існуючых навуковых даследаванняў, музейных, паломніцка-экскурсійных і іншых праектаў, прысвечаных навамучанікам і вызнаўцам, выяўленне праблем і вызначэнне перспектыў увекавечання іх памяці і прымянення вопыту вывучэння іх подзвігу для духоўна-патрыятычнага выхавання падрастаючага пакалення і моладзі.

Удзельнікамі канферэнцыі сталі педагогі школ горада Мінска і Мінскага раёна, студэнты Інстытута тэалогіі і навучэнцы Мінскага духоўнага вучылішча.

Прысутных павіталі першы прарэктар Інстытута тэалогіі протаіерэй Сергій Маўсесян і загадчык аддзялення катэхізатараў Мінскага духоўнага вучылішча Андрэй Гаранскі.

З дакладамі выступілі выкладчыкі Інстытута тэалогіі і Мінскага духоўнага вучылішча, экскурсаводы паломніцкіх груп, сёстры абіцеляў і сястрыцтваў Беларускай Праваслаўнай Царквы.

У завяршэнне мерапрыемства арганізатары і ўдзельнікі канферэнцыі памаліліся за ліціёй, якую здзейсніў першы прарэктар Інстытута тэалогіі протаіерэй Сергій Маўсесян. Разам з навамучанікамі і вызнаўцам паміналіся і тыя, хто ўнёс значны ўклад у даследаванне іх подзвігу і ўслаўленне — Мітрапаліт Філарэт (Вахрамееў), протаіерэй Фёдар Крыванос, протаіерэй Сергій Гардун.

У рамках канферэнцыі была арганізавана выстава карцін мастачкі Анастасіі Балыш «Нябесны заступнік» да 140-годдзя свшмч. Парфірыя Заслаўскага і выстава друкаваных выданняў, прысвечаных памяці навамучанікаў і вызнаўцаў зямлі Беларускай.

theology.bsu.by/Church.by

Чытайце нас у мэсэнджэрах Telegram і Viber

сацсетках InstagramВКонтакте

Facebook і Одноклассники,

глядзіце ў YouTube і TikTok