У Мінскай духоўнай семінарыі прайшлі падрыхтоўчыя курсы ў анлайн фармаце

12 чэрвеня 2021

top.jpg

З 12 мая па 11 чэрвеня ў Мінскай духоўнай семінарыі прайшлі падрыхтоўчыя курсы для абітурыентаў у анлайн фармаце.

У ходзе работы курсаў абітурыенты пагутарылі з прадстаўнікамі адміністрацыі — прарэктарам па вучэбнай рабоце іерэем Канстанцінам Мачаном, прарэктарам па выхаваўчай рабоце іераманахам Агафангелам (Будзішыным), загадчыкам аддзялення завочнага навучання дыяканам Арцеміем Кірко.

Праграма курсаў утрымлівала кансультацыі па праграме ўступных экзаменаў па наступных прадметах: Біблейская гісторыя, Катэхізіс, Царкоўная гісторыя, Царкоўны ўстаў, спевы і чытанне на царкоўна-славянскай мове Псалтыра.

Кансультацыі праводзілі студэнты старэйшых курсаў Мінскай духоўнай семінарыі. У працы курсаў прыняў удзел 21 патэнцыйны абітурыент. 

МінДС / Сhurch.by