У мінскім храме ў гонар абраза Божай Маці «Усіх тужлівых Радасць» малітоўна ўшанавалі памяць загінуўшых і пацярпелых ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС

27 красавіка 2021

top.jpg

26 красавіка 2021 года, у дзень 35-годдзя аварыі на Чарнобыльскай АЭС, у мінскім храме ў гонар іконы Божай Маці «Усіх тужлівых Радасць» малітоўна ўшанавалі памяць загінуўшых і пацярпелых ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

Сталічны прыход храма іконы Божай Маці «Усіх тужлівых Радасць» мае асаблівае значэнне для ліквідатараў і пацярпелых у аварыі на Чарнобыльскай АЭС — храмавы комплекс пабудаваны для малітоўнай памяці аб ахвярах Чарнобыльскай катастрофы. Асвячэнне месца заснавання будучага храма ў пятую гадавіну трагедыі здзейсніў мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт.

Напярэдадні 35-годдзя аварыі на Чарнобыльскай АЭС кіраўнікі Беларускага рэспубліканскага грамадскага аб'яднання ліквідатараў і інвалідаў Чарнобыльскай катастрофы «Ветэраны Чарнобыля» перадалі ў дар прыходу абраз «Чарнобыльскі Спас».

У 10-ю гадавіну Чарнобыльскай катастрофы па ініцыятыве фонду «Дзеці Чарнобыля» і пры ўдзеле гасцей з 17 краін свету на тэрыторыі прыхода быў пасаджаны Сад надзеі.

Напярэдадні журботнай даты прыход наведалі былыя супрацоўнікі служб, якія ўдзельнічалі ў ліквідацыі Чарнобыльскай аварыі. Ліквідатары пасадзілі дрэва ў Садзе надзеі, як сімвал светлай будучыні і памяці ўсіх загінуўшых у выніку аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

sobor.by/Church.by