Мітрапаліт Веніямін здзейсніў памінальную ліцію па новаспачыламу протаіерэю Фёдару Крываносу
03 чэрвеня 20213 чэрвеня 2021 года, у свята Уладзімірскай іконы Божай Маці і дзень памяці роўнаапостальных цара Канстанціна і яго маці царыцы Алены, у Свята-Духавым кафедральным саборы сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў узначаліў Бажэственную літургію, пасля якой было здзейснена адпяванне протаіерэя Фёдара Крываноса.
У Свята-Духаў сабор прыйшлі малітоўна развітацца з айцом Фёдарам сваякі, шэраг святароў, выкладчыкі і студэнты Мінскай духоўнай акадэміі, прыхаджане сабора і міране, якія ведалі нябожчыка.
Таксама ў храм прыбыў Высокапраасвяшчэннейшы Веніямін, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі. Ён звярнуўся да прысутных з кароткім надмагільным словам і затым здзейсніў памінальную ліцію. Патрыяршаму Экзарху саслужылі: першы прарэктар Інстытута тэалогіі БДУ протаіерэй Сергій Гардун, сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў, ключнік сабора протаіерэй Уладзімір Увараў, клірыкі кафедральнага сабора, благачынныя, настаяцелі і святары Мінскай епархіі.
Дыяканскі чын узначаліў протадыякан Уладзімір Назараў.
Па заканчэнні ліціі ўладыка Веніямін прачытаў малітву адпушчальную над памерлым.
Затым быў здзейснены чын адпявання протаіерэя Фёдара Крываноса, які ўзначаліў першы прарэктар Інстытута тэалогіі БДУ протаіерэй Сергій Гардун у саслужэнні клірыкаў Мінскай епархіі, якія прыбылі на памінальнае набажэнства. Па заканчэнні адпявання протаіерэй Сергій Гардун абвясціў спачуванне Патрыяршага Экзарха сваякам спачылага.
Айцец Фёдар будзе пахаваны 3 чэрвеня ў Жыровічах на брацкіх могілках Свята-Успенскага манастыра.
* * *
Протаіерэй Фёдар Крыванос памёр увечары 1 чэрвеня.
Будучы святар нарадзіўся 18 жніўня 1962 года. Хрысціўся ў свядомым узросце ў храме Святога Аляксандра Неўскага горада Мінска ў 1987 годзе. 26 жніўня 1994 года мітрапалітам Мінскім і Слуцкім Філарэтам (Вахрамеевым), Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі, быў рукапаложаны ў дыякана, а 4 лістапада ў святара.
Скончыўшы Мінскую духоўную семінарыю ў 2001 годзе і Мінскую духоўную акадэмію ў 2007 годзе, многія гады аддаў выкладанню ў Мінскіх духоўных школах.
Служэнне праходзіў у Свята-Духавым кафедральным саборы. Таксама дбайна выконваў даручаныя яму высокія царкоўныя послухі: адказнага за працу нядзельных школ у прыходах Мінскай епархіі, працу ў Выдавецкім савеце Беларускай Праваслаўнай Царквы, сяброўства ў Сінадальнай камісіі па кананізацыі святых Беларускай Праваслаўнай Царквы.
Протаіерэй Фёдар быў удастоены многіх богаслужэбных і царкоўных узнагарод: Патрыяршай граматы, граматы Патрыяршага Экзарха, медаля свяціцеля Кірыла Тураўскага. З-за хваробы, якая яго асабліва мучыла апошнія гады, быў палічаны за штат у 2018 годзе. Тым не менш, не пакідаў асветніцкай дзейнасці: рэгулярна пісаў і публікаваў артыкулы па гісторыі Беларускай Праваслаўнай Царквы.
Айцец Фёдар скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта у 1985 годзе. Усе набытыя там кампетэнцыі паставіў на службу роднай Праваслаўнай Царкве. Менавіта дзякуючы самазабыўнай працы айца Фёдара праслаўлены навамучанікі і падзвіжнікі набожнасці Белай Русі ХХ стагоддзя. Сярод яго работ:
2. Лекции по истории Православной Церкви Беларуси;
3. У Бога мертвых нет. Неизвестные страницы из истории Минской епархии (1917-1939 годы);
4. Жития священномучеников Минской епархии (1-я половина ХХ века);
5. Синодик за веру и Церковь Христову пострадавших в Минской епархии (1918-1951 годы);