У Віцебску адбыўся сход гарадскога духавенства
15 верасня 2017Пад старшынствам архіепіскапа Віцебскага і Аршанскага Дзімітрыя ў актавай зале Віцебскай духоўнай семінарыі адбыўся чарговы сход гарадскога духавенства.
Кіраўнік епархіяльнага аддзела па справах моладзі протаіерэй Аляксандр Кавалёў распавёў прысутным аб тонкасцях і складанасцях арганізацыі праваслаўнага моладзевага фестывалю «Адзігітрыя», а таксама пра досвед арганізацыі моладзевых рухаў у епархіях Беларускай Праваслаўнай Царквы, з якім ён азнаёміўся ў гэтым годзе. Таксама айцец Аляксандр падзяліўся планамі далейшай працы і заклікаў духавенства больш актыўна удзельнічаць у праектах, якія праводзяцца моладзевым аддзелам Віцебскай епархіі.
Першы прарэктар Віцебскай духоўнай семінарыі протаіерэй Канстанцін Ізафатаў распавёў аб дынаміцы развіцця духоўнай адукацыі ў Віцебску, а таксама прадставіў справаздачу аб выніках уступнай кампаніі 2017 года і ўзроўні падрыхтоўкі новых студэнтаў у параўнанні з мінулымі наборамі.
Таксама выступілі старшыня аддзела па сацыяльным служэнні іерэй Віктар Гляд і старшыня грамадскага аб'яднання праваслаўных жанчын Віцебскай епархіі Іна Уладзіміраўна Касцюковіч, якія распавялі аб выкананні плана правядзення Тыдня сям'і.
Падчас сходу выступілі і старшыні іншых аддзелаў епархіі. Яны распавялі аб сваёй працы, яе прамежкавых выніках і перспектывах.
Затым у рабочым парадку правячы архіерэй абмеркаваў з духавенствам бягучыя пытанні.