-
Традыцыйны баль праваслаўнай моладзі пройдзе ў Бабруйску 15 лютага
13 лютага 2019У свята Стрэчання Гасподняга адзначаецца Сусветны дзень праваслаўнай моладзі. У гэты ж дзень у Палацы мастацтваў горада Бабруйска адбудзецца баль праваслаўнай моладзі. Час правядзення балю: з 17:00 да 20:00.
падрабязна » -
13 лютага 2019
14 лютага а 17: 00 абраз прыбыў у Успенскі кафедральны сабор горада Віцебска. Гарадское духавенства сустрэла святыню перад вячэрнім богаслужэннем. Маліцца перад абразом у Віцебску вернікі змогуць да 17 лютага.
падрабязна » -
Патрыяршы Экзарх узначаліў урачыстасці з нагоды актавага дня Мінскай духоўнай семінарыі
12 лютага 201912 лютага, у дзень памяці Сабора ўсяленскіх вучыцеляў і свяціцеляў Васілія Вялікага, Грыгорыя Багаслова і Іаана Залатавуста, актавы дзень Мінскай духоўнай семінарыі, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Успенскім саборы Жыровіцкага мужчынскага манастыра.
падрабязна » -
Мітрапаліт Павел выказаў спачуванне ў сувязі з трагедыяй у Стоўбцах
11 лютага 2019«З пачуццём глыбокага смутку і болю даведаўся пра трагедыю, якая адбылася ў сярэдняй школе № 2 горада Стоўбцы, дзе ў выніку нападу зламысніка загінулі настаўніца і адзін з вучняў, а двое навучэнцаў атрымалі раненні», — гаворыцца ў спачуванні Патрыяршага Экзарха на імя старшыні Стаўбцоўскага райвыканкама Дзяніса Калесеня.
падрабязна » -
Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі наведаў прыём у пасольстве Ісламскай Рэспублікі Іран
11 лютага 201911 лютага ў пасольстве Ісламскай Рэспублікі Іран у Рэспубліцы Беларусь адбыўся ўрачысты прыём з нагоды 40-годдзя перамогі Ісламскай рэвалюцыі ў Іране. Па запрашэнню пасла Ірана ў Беларусі Мастафы Авейсі ў мерапрыемстве прыняў удзел мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.
падрабязна » -
10 лютага 2019
10 лютага, у Нядзелю 37-ю пасля Пяцідзесятніцы, дзень памяці Сабору новамучанікаў і вызнаўцаў Царквы Рускай, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.
падрабязна » -
10 лютага 2019
10 лютага, у Нядзелю 37-ю пасля Пяцідзесятніцы, дзень памяці Сабору новамучанікаў і вызнаўцаў Царквы Рускай, Ганаровы Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі мітрапаліт Філарэт маліўся і прычасціўся Святых Хрыстовых Тайн за Бажэственнай літургіяй у дамавым храме Мінскага епархіяльнага ўпраўлення ў гонар Сабора Беларускіх святых.
падрабязна » -
09 лютага 2019
9 лютага, у дзень памяці свяціцеля Іаана Залатавуста, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў храме ў гонар Святога Духа пасёлка Гатава Мінскага раёна.
падрабязна » -
Адбылася сустрэча мітрапаліта Паўла з прадстаўнікамі Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь
09 лютага 20198 лютага ў Мінскім епархіяльным упраўленні адбылася сустрэча мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, з дэлегацыяй Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь на чале з палкоўнікам Леанідам Віктаравічам Касінскім, памочнікам міністра абароны па ідэалагічнай рабоце ва Узброеных Сілах — начальнікам Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы Міністэрства абароны.
падрабязна » -
09 лютага 2019
8 лютага ў Белай зале храма ў гонар Усіх святых у горадзе Мінску ў рамках 26-й Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу адбыўся круглы стол на тэму «Роля кнігі ў фарміраванні культуралагічнага, духоўна-маральнага развіцця грамадства».
падрабязна » -
Дзеці і дарослыя ўзнеслі агульную малітву ў капліцы пры РНПЦ дзіцячай анкалогіі
08 лютага 2019У дзень барацьбы супраць раку ў капліцы ў гонар ўваскрашэння праведнага Лазара пры РНПЦ дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі быў здзейснены малебен. Узначаліў набажэнства іерэй Сергій Ляшкевіч.
падрабязна » -
08 лютага 2019
Старшыня МГА «Хрысціянскі адукацыйны цэнтр імя святых Мяфодзія і Кірыла» святар Святаслаў Рагальскі разам з калектывам тэатра-студыі «Батлейка», студэнтамі Інстытута тэалогіі БДУ і ўдзельнікамі духоўна-адукацыйнага праекта «ЛОГАС» наведаў дзіцячыя сады, у якіх выхоўваюцца дзеці са шматдзетных сем'яў, а таксама дзеці, якія маюць патрэбу ў рэабілітацыйным рэжыме.
падрабязна » -
У Мінскім гарадскім анкадыспансэры быў здзейснены малебен
08 лютага 2019Старшыня Сінадальнага аддзела Беларускай Праваслаўнай Царквы па дабрачыннасці і сацыяльнаму служэнню протаіерэй Кірыл Шолкаў здзейсніў малебен у капліцы ў гонар іконы Божай Маці «Усецарыца» пры Мінскім гарадскім клінічным анкалагічным дыспансеры.
падрабязна » -
Патрыяршы Экзарх узначаліў пасяджэнне Епархіяльнага савета Мінскай епархіі
07 лютага 20197 лютага ў Мінскім епархіяльным упраўленні пад старшынствам мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, адбылося чарговае пасяджэнне Епархіяльнага савета Мінскай епархіі.
падрабязна » -
Мітрапаліт Філарэт прыняў Амбасадара Польшчы ў Беларусі
07 лютага 20197 лютага Ганаровы Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі мітрапаліт Філарэт прыняў у Мінскім епархіяльным упраўленні Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь Артура Міхальскага.
падрабязна »