-
Канферэнцыя ў гарнізонным саборы Брэсцкай крэпасці сабрала навукоўцаў з Беларусі, Польшчы і Расіі
19 лістапада 2018У рамках урачыстасцяў у гонар 370-годдзя пакутніцкага скону прападобнамучаніка Афанасія Брэсцкага ў гарнізонным саборы свяціцеля Мікалая Цудатворца ў Брэсцкай крэпасці адбылася Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Праваслаўе ў духоўным жыцці Беларусі».
падрабязна » -
У межы Барысаўскай епархіі будуць прынесены святыні хрысціянскага свету
19 лістапада 2018Па благаславенню епіскапа Барысаўскага і Мар'інагорскага Веніяміна 21 лістапада на Барысаўшчыну будуць прынесены частка Пакрова Прасвятой Багародзіцы і часцінка мошчаў святога велікамучаніка і ацаляльніка Панцеляімана.
падрабязна » -
Архіепіскап Гомельскі Сцяфан ўзнёс малітвы аб пацярпелых у дарожных аварыях
18 лістапада 2018Кожную трэцюю нядзелю лістапада ў адпаведнасці з рэзалюцыяй Генеральнай Асамблеі ААН адзначаецца Сусветны дзень памяці ахвяр дарожна-транспартных здарэнняў. Сёлета гэтая дата выпала на 18 лістапада. Здзяйсняючы праскамідыю ў храме свяціцеля Мікалая Цудатворца вёскі Жалезнікі, архіепіскап Гомельскі і Жлобінскі Сцяфан узнёс малітву аб пацярпелых у ДТЗ.
падрабязна » -
18 лістапада 2018
З нагоды Сусветнага дня памяці ахвяр дарожна-транспартных здарэнняў Патрыяршым Экзархам была здзейснена памінальная ліція аб усіх трагічна загінуўшых у выніку дарожна-транспартных катастроф.
падрабязна » -
17 лістапада 2018
17 лістапада, напярэдадні Нядзелі 25-й пасля Пяцідзесятніцы, дня памяці айцоў Памеснага Сабора Рускай Царквы 1917-1918 гадоў, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, і епіскап Бараўлянскі Ігнацій, вікарый Мінскай епархіі, здзейснілі усяночнае трыванне ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.
падрабязна » -
17 лістапада 2018
15 лістапада ў Мінскай духоўнай акадэміі адбылася III Міжнародная навуковая канферэнцыя «Царкоўная навука ў пачатку трэцяга тысячагоддзя: актуальныя праблемы і перспектывы развіцця».
падрабязна » -
Патрыяршы Экзарх узначаліў пасяджэнне Вучонага савета Мінскай духоўнай акадэміі
16 лістапада 201816 лістапада пад старшынствам мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, адбылося пасяджэнне Вучонага савета Мінскай духоўнай акадэміі.
падрабязна » -
16 лістапада 2018
У пасяджэнні прынялі ўдзел: мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі; епіскап Барысаўскі і Мар'інагорскі Веніямін; епіскап Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел; епіскап Слуцкі і Салігорскі Антоній; епіскап Бараўлянскі Ігнацій, вікарый Мінскай епархіі.
падрабязна » -
16 лістапада 2018
Сабор Польскай Праваслаўнай Царквы забараніў уступаць у літургічныя зносіны з украінскімі раскольнікамі, якія атрымалі прызнанне Канстанцінопаля.
падрабязна » -
У Гродзенскім гарвыканкаме прайшла сустрэча духавенства Гродзенскай епархіі і кіраўніцтва горада
16 лістапада 201815 лістапада ў Гродзенскім гарадскім выканаўчым камітэце адбылася сустрэча архіепіскапа Арцемія і настаяцеляў гарадскіх храмаў з мэрам Гродна Мечыславам Гоем і прадстаўнікамі ўлады абласнога цэнтра.
падрабязна » -
Мітрапаліт Павел узначаліў чарговае пасяджэнне Савета Інстытута тэалогіі БДУ
16 лістапада 201815 лістапада пад старшынствам мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, рэктара Інстытута тэалогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, адбылося пасяджэнне Савета Інстытута тэалогіі.
падрабязна » -
Рэгіянальны этап Калядных чытанняў адбыўся ў Пінскай епархіі
15 лістапада 201815 лістапада ў Пінску адбыліся Свята-Макарыеўскія адукацыйныя чытанні. Арганізатарамі канферэнцыі выступілі епархіяльны аддзел рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі, Аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Пінскага гарвыканкама, а таксама Палескі дзяржуніверсітэт, на базе якога і прайшоў форум.
падрабязна » -
15 лістапада 2018
У Маскве прайшла міжнародная канферэнцыя «Апека Царквы над псіхічнахворымі», у якой па благаславенню Патрыяршага Экзарха прынялі ўдзел старшыня Сінадальнага аддзела па сацыяльнаму служэнню БПЦ протаіерэй Кірыл Шолкаў і выканаўчы сакратар Саюза сястрыцтваў міласэрнасці БПЦ Алена Зянкевіч.
падрабязна » -
Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі ўзяў удзел у працы Шостага Міжнароднага форуму «Святасць мацярынства»
14 лістапада 201814 лістапада ў Малой зале Палаца Рэспублікі ў горадзе Мінску адбылося ўрачыстае адкрыццё Шостага Міжнароднага форуму «Святасць мацярынства», прысвечанага тэме «Сям'я ў сучасным свеце: Значэнне, тэндэнцыі і перспектывы».
падрабязна » -
Дэлегацыя ігуменаў і ігуменняў Рускай Праваслаўнай Царквы наведала Егіпет
14 лістапада 2018Візіт адбыўся ў кантэксце развіцця дыялогу паміж Рускай Праваслаўнай Царквой і Копцкай Царквой у рамках дзейнасці адпаведнай двухбаковай камісіі. Дэлегацыю ўзначаліў епіскап Лідскі і Смаргонскі Парфірый.
падрабязна »