-
У Мінскай духоўнай семінарыі адбыўся XVII Семінар студэнтаў ВНУ Беларусі
25 лістапада 2018У сувязі з вялікай колькасцю заявак на ўдзел у гэтым годзе аргкамітэт семінара ўпершыню правёў конкурс дакладаў. Па выніках адбору ў форуме прынялі ўдзел 141 чалавек, якія прадставілі 134 даклады, у тым ліку 33 у секцыі завочнага ўдзелу.
падрабязна » -
25 лістапада 2018
За Літургіяй Патрыяршы Экзарх здзейсніў хіратоніі: у прасвітара — дыякана Алега Маркіна, клірыка храма-помніка ў гонар Усіх Святых, і ў дыякана — Мікалая Поўнага, студэнта чацвёртага курса Інстытута тэалогіі БДУ.
падрабязна » -
Графік служэнняў Патрыяршага Экзарха на снежань 2018 года
25 лістапада 2018Church.by публікуе графік служэнняў мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, на снежань 2018 года.
падрабязна » -
24 лістапада 2018
24 лістапада, напярэдадні Нядзелі 26-й пасля Пяцідзесятніцы, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў усяночнае трыванне ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.
падрабязна » -
Мітрапаліт Павел здзейсніў Літургію ў храме ў гонар Нараджэння Прасвятой Багародзіцы вёскі Тарасава
24 лістапада 2018На богаслужэнні прысутнічаў старшыня Дзяржпагранкамітэта генерал-маёр Лапо Анатоль Пятровіч. Па завяршэнні Літургіі адбылося ўзнагароджанне святароў і вайскоўцаў, якія асабліва папрацавалі ў справе ўмацавання ўзаемадзеяння паміж Беларускай Праваслаўнай Царквой і органамі пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь.
падрабязна » -
24 лістапада 2018
22 лістапада, у дзень памяці іконы Божай Маці «Скорапаслушніца», у праваслаўным храме апостала і евангеліста Іаана Багаслова ў горадзе Цярэспаль (Люблінскае ваяводства Польшчы) адбыліся ўрачыстасці ў гонар гэтага абраза Найсвяцейшай Багародзіцы, шануемы спіс якога знаходзіцца ў храме.
падрабязна » -
Адышоў да Госпада архімандрыт Гаўрыіл (Гіба)
23 лістапада 201822 лістапада ўвечары памёр архімандрыт Гаўрыіл, заснавальнік і адзіны насельнік праваслаўнага скіта ў гонар святых прападобных Антонія і Феадосія Пячэрскіх каля вёскі Адрынкі ў Польшчы. Пахаванне айца Гаўрыіла адбудзецца ў нядзелю 25 лістапада на тэрыторыі скіта.
падрабязна » -
У Мінску пройдуць Чацвёртыя Беларускія Калядныя чытанні «Моладзь: свабода і адказнасць»
23 лістапада 2018Па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, 29-30 лістапада пройдуць чацвёртыя Беларускія Калядныя чытанні «Моладзь: свабода і адказнасць». Заяўкі на ўдзел і матэрыялы дакладаў прымаюцца да 19 лістапада.
падрабязна » -
22 лістапада 2018
22 лістапада мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, уручыў граматы і падзякі Патрыяршага Экзарха святарам і міранам, якія папрацавалі пры падрыхтоўцы і падчас Першасвяціцельскага візіту Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла ў Рэспубліку Беларусь, што адбываўся з 13 па 15 кастрычніка гэтага года.
падрабязна » -
22 лістапада 2018
20 лістапада па благаславенню рэктара Мінскай духоўнай семінарыі архіепіскапа Навагрудскага і Слонімскага Гурыя выдавецтвам семінарыі быў выпушчаны зборнік матэрыялаў XVI семінара студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь «Рэлігія і навука ў XXI стагоддзі: перспектывы дыялогу», які праходзіў 24-25 лістапада 2017 года. У склад зборніка ўключаны 131 даклад удзельнікаў форуму, якія выступалі ў рамках пленарнага пасяджэння, дзевяці тэматычных секцый, а таксама прадставілі свае паведамленні ў секцыі завочнага ўдзелу.
падрабязна » -
21 лістапада 2018
21 лістапада, у сераду сядміцы 26-й пасля Пяцідзесятніцы, у свята Сабора Архістратыга Міхаіла і іншых Нябесных Сіл бясплотных, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў храме ў гонар Архангела Міхаіла горада Мінска.
падрабязна » -
Адбылася нарада кіраўнікоў епархіяльных моладзевых аддзелаў Беларускай Праваслаўнай Царквы
21 лістапада 2018Арганізатарам нарады выступіў старшыня Сінадальнага аддзела па справах моладзі Беларускага Экзархату протаіерэй Іаан Задарожын. Ганаровым госцем сустрэчы стаў В. а. старшыні Сінадальнага аддзела па справах моладзі Рускай Праваслаўнай Царквы протаіерэй Кірыл Сладкоў.
падрабязна » -
У Мінску адзначаць 30-годдзе сястрынскага служэння на тэрыторыі Беларусі
20 лістапада 201824 лістапада па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, адбудзецца ўрачысты Агульны сход Саюза сястрыцтваў міласэрнасці Беларускай Праваслаўнай Царквы, прысвечаны 30-годдзю сястрынскага служэння ў Беларусі. Мерапрыемства пройдзе ў Духоўна-адукацыйным цэнтры Беларускай Праваслаўнай Царквы з 10:00 да 18:00.
падрабязна » -
Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі павіншаваў Патрыярха Кірыла з днём нараджэння
20 лістапада 2018Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, павіншаваў Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла з днём нараджэння.
падрабязна » -
Прэзідэнт Беларусі павіншаваў Прадстаяцеля Рускай Царквы з днём нараджэння
20 лістапада 2018Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў Беларусі даражаць сяброўскай падтрымкай і пастырскім клопатам Свяцейшага Патрыярха Кірыла. «Упэўнены, што ваша самаадданая дзейнасць і надалей будзе спрыяць умацаванню адзінства народаў нашых краін», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
падрабязна »