-
Мітрапаліт Веніямін здзейсніў Бажэственную літургію ў храме Нараджэння Іаана Прадцечы горада Мінска
07 чэрвеня 20217 чэрвеня 2021 года, у панядзелак сядміцы 6-ай пасля Пасхі, у дзень святкавання трэцяга знойдзення галавы Прарока, Прадцечы і Хрысціцеля Гасподняга Іаана, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў храме Нараджэння святога Іаана Прадцечы горада Мінска.
падрабязна » -
07 чэрвеня 2021
Па благаславенню епіскапа Тураўскага і Мазырскага Леаніда 5 чэрвеня 2021 года прайшло ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае 10-годдзю з дня заснавання праваслаўнага Таварыства цвярозасці «Ператварэнне» пры Свята-Міхайлаўскім кафедральным саборы г. Мазыра.
падрабязна » -
07 чэрвеня 2021
6 чэрвеня 2021 года, у Нядзелю 6-ю пасля Вялікадня, пра сляпога, у дзень памяці святой блажэннай Ксеніі Пецярбургскай, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў жаночым манастыры ў гонар святой блажэннай Ксеніі Пецярбургскай в. Барань Барысаўскага раёна.
падрабязна » -
Мінскае духоўнае вучылішча запрашае абітурыентаў
06 чэрвеня 2021Мінскае духоўнае вучылішча запрашае ўсіх, хто жадае навучыцца чытаць, спяваць на богаслужэнні або кіраваць царкоўным хорам, марыць асвоіць мастацтва звону, імкнецца атрымаць глыбокія веды аб Праваслаўі.
падрабязна » -
05 чэрвеня 2021
3 чэрвеня 2021 года архіепіскап Брэсцкі і Кобрынскі Іаан сустрэўся з медыцынскім персаналам УАЗ «Брэсцкая гарадская бальніца №2». Мэтай візіту кіруючага архіерэя Брэсцкай епархіі ва ўстанову аховы здароўя было прадстаўленне да ўзнагарод Беларускай Праваслаўнай Царквы работнікаў медыцынскай сферы, якія ўнеслі асаблівы ўклад у барацьбу з каронавіруснай інфекцыяй.
падрабязна » -
05 чэрвеня 2021
5 чэрвеня 2021 года, у свята прападобнай Еўфрасінні, ігуменні Полацкай, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Крыжаўздзвіжанскім саборы Спаса-Еўфрасіннеўскага жаночага манастыра горада Полацка.
падрабязна » -
04 чэрвеня 2021
4 чэрвеня 2021 года, напярэдадні дня памяці прападобнай Еўфрасінні Полацкай, мітрапаліт Веніямін узначаліў усяночнае трыванне ў Крыжаўздзвіжанскім саборы Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра горада Полацка.
падрабязна » -
04 чэрвеня 2021
4 чэрвеня 2021 года мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў падзячны малебен ў сценах дзяржаўнай установы «Рэспубліканскі клінічны шпіталь інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны імя П. М. Машэрава».
падрабязна » -
Свята-Успенскі Жыровіцкі манастыр наведала Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава
03 чэрвеня 20212 чэрвеня 2021 года з рабочым візітам Свята-Успенскі Жыровіцкі манастыр наведала Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Н. І. Качанава.
падрабязна » -
Мітрапаліт Веніямін здзейсніў памінальную ліцію па новаспачыламу протаіерэю Фёдару Крываносу
03 чэрвеня 20213 чэрвеня 2021 года, у свята Уладзімірскай іконы Божай Маці і дзень памяці роўнаапостальных цара Канстанціна і яго маці царыцы Алены, у Свята-Духавым кафедральным саборы сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў узначаліў Бажэственную літургію, пасля якой было здзейснена адпяванне протаіерэя Фёдара Крываноса. Перад адпяваннем мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін здзейсніў памінальную ліцію па нябожчыку.
падрабязна » -
Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі выказаў спачуванні ў сувязі са смерцю протаіерэя Фёдара Крываноса
03 чэрвеня 2021Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі выказаў спачуванні ў сувязі са смерцю протаіерэя Фёдара Крываноса. «Па матэрыялах яго даследаванняў і публікацый адбылося царкоўнае праслаўленне 23-х новамучанікаў Мінскай епархіі і ўключэнне іх у Сабор Беларускіх Святых. Асобнай увагі заслугоўвае ўклад спачылага ў падрыхтоўку матэрыялаў да праслаўлення блажэннай Валянціны Мінскай — падкрэсліваецца ў спачуванні.
падрабязна » -
02 чэрвеня 2021
2 чэрвеня, у сядміцу 5-ю пасля Вялікадня, адданне свята Перапалавення Пяцідзесятніцы, знойдзенне мошчаў свяціцеля Аляксія, мітрапаліта Кіеўскага, Маскоўскага і ўсяе Русі, цудатворца, епіскап Полацкі і Глыбоцкі Ігнацій здзейсніў чын на пастаўленне крыжа на верх даху новастворанай царквы.
падрабязна » -
Валанцёры руху «Уваскрасенне» правялі ў Барысаве асветніцкую акцыю
02 чэрвеня 2021У Міжнародны дзень абароны дзяцей і прастольнае свята прыхода храма святога дабравернага князя Дзімітрыя Данскога г. Барысава валанцёры руху «Уваскрасенне» правялі асветніцкую акцыю па тэме ўнутрывантробнага развіцця чалавека.
падрабязна » -
Адышоў да Госпада пазаштатны клірык Мінскай епархіі протаіерэй Фёдар Крыванос
02 чэрвеня 20211 чэрвеня спачыў у Госпадзе пазаштатны клірык Мінскай епархіі протаіерэй Фёдар Крыванос. Менавіта дзякуючы самазабыўнай працы айца Фёдара праслаўлены навамучанікі і падзвіжнікі набожнасці Белай Русі ХХ стагоддзя.
падрабязна » -
02 чэрвеня 2021
Конкурс сацыяльных праектаў стартаваў у студзені пры падтрымцы Міністэрства адукацыі, Беларускай Праваслаўнай Царквы, дабрачыннага фонду падтрымкі сям'і, мацярынства і дзяцінства «Пакроў» і ГА «Беларускі саюз жанчын». У цэнтры ўвагі — падтрымка грамадскіх ініцыятыў маладых людзей і іх аб'яднанняў, накіраваных на вырашэнне сацыяльных праблем і негатыўных выклікаў часу.
падрабязна »