-
30 мая 2018
Урачыстая перадача пад'ёмніка адбылася ў Петра-Паўлаўскім кафедральным саборы Гомеля. Дар Машы ўручыў архіепіскап Гомельскі і Жлобінскі Сцяфан.
падрабязна » -
30 мая пачынае работу Міжнародны мастацкі пленэр «Святасць зямлі Беларускай»
29 мая 201830 мая 2018 г. у в. Станькава Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці пачне работу трэці па ліку Міжнародны мастацкі пленэр «Святасць зямлі Беларускай». У гэтым годзе ўдзел у праекце возьмуць мастакі з пяці краін. Акрамя беларускіх майстроў пэндзля ў пленэры будуць удзельнічаць творчыя суполкі з Расіі, Украіны, Румыніі і Малдовы. Асаблівасцю пленэру стане правядзенне круглага стала «Царква і культура», прысвечанага Году малой радзімы ў Беларусі.
падрабязна » -
На працягу трох дзён у Барысаве знаходзіўся Крыж Еўфрасінні Полацкай
25 мая 2018Тысячы барысаўчан змаглі малітоўна папрасіць дапамогі Божай у заступніцы зямлі Беларускай — Еўфрасінні. Адбыўся агульнагарадскі хрэсны ход са святыняй. Шэсце ўзначаліў епіскап Барысаўскі і Мар'інагорскі Веніямін.
падрабязна » -
Урачыстасці ў гонар роўнаапостальных Мяфодзія і Кірыла адбыліся ў Мінску
24 мая 201824 мая 2018 года ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска прайшлі ўрачыстасці ў гонар роўнаапостальных Мяфодзія і Кірыла і Дня славянскага пісьменства і культуры. Па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, Бажэственную літургію ў Свята-Духавым саборы ўзначаліў старшыня Сінадальнага аддзела па рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Беларускай Праваслаўнай Царквы епіскап Барысаўскі і Мар'інагорскі Веніямін.
падрабязна » -
Археалагічны летнік для моладзі і падлеткаў запрашае да ўдзелу
23 мая 2018У археалагічнай экспедыцыі, якая праводзіцца пры Свята-Елісееўскім Лаўрышаўскім мужчынскім манастыры ў Навагрудскім раёне, штогод арганізуецца валанцёрская група моладзі і падлеткаў. Сёлета група будзе дзейнічаць з 13 па 28 ліпеня. Запрашаюцца добраахвотнікі з ліку моладзі, студэнтаў і навучэнцаў, якім цікава правесці 2 тыдні ў добрай сяброўскай кампаніі, паспрабаваць сябе ва ўмовах экспедыцыйнага жыцця і займацца карыснай для грамадства справай.
падрабязна » -
Прадстаўнікі праваслаўнай моладзі з Беларусі і ЗША сустрэліся за круглым сталом
23 мая 2018У Мінскай духоўнай акадэміі адбыўся круглы стол «Захаванне Праваслаўя ў сучасным свеце». У сценах МінДА сустрэліся маладыя праваслаўныя мінчане і іх аднагодкі з ЗША. Амерыканскую дэлегацыю ўзначаліў намеснік старшыні моладзевага Сінадальнага аддзела РПЦЗ протаіерэй Андрэй Сомер.
падрабязна » -
У Віцебску прайшла трэцяя дабрачынная акцыя «Белая кветка»
23 мая 2018Намаганнямі неабыякавых людзей удалося сабраць больш за 4000 рублёў. Усе атрыманыя сродкі пойдуць на лячэнне двух маленькіх віцябчан — 4-гадовага Рамана Андрушунаса і 8-гадовага Сямёна Новікава.
падрабязна » -
У Мазыры адбыўся баль праваслаўнай моладзі Тураўскай епархіі
22 мая 201820 мая па благаславенню епіскапа Тураўскага і Мазырскага Леаніда у Палацы культуры ААТ «Мазырскі НПЗ» адбыўся баль праваслаўнай моладзі Тураўскай епархіі, прысвечаны 100-годдзю подзвігу Царскіх стастацерпцаў і 150-годдзю з дня нараджэння святога імператара Мікалая II.
падрабязна » -
У Мінскай духоўнай акадэміі адбудзецца сустрэча амэрыканскай і беларускай праваслаўнай моладзі
19 мая 201820 мая ў 13:00 у Мінскай духоўнай акадэміі адбудзецца круглы стол «Захаванне Праваслаўя ў сучасным свеце». У круглым стале возьмуць удзел прадстаўнікі амерыканскай і беларускай праваслаўнай моладзі.
падрабязна » -
У Бабруйску праходзіць VII Міжнародны фестываль «Шчасце ў дзецях»
18 мая 2018Арганізатарамі фестывалю выступаюць Бабруйская епархія, Бабруйскі гарвыканкам, сацыяльна-асветніцкая ўстанова «Цэнтр падтрымкі сям'і, мацярынства і дзяцінства «Пакровы». Суарганізатарам фестывалю з'яўляецца ГА «Беларускі саюз жанчын».
падрабязна » -
16 мая 2018
У інтэрнэце ідзе збор подпісаў супраць «антырэстаўрацыі» цэркваў. Аўтары петыцыі лічаць, што Беларуская Праваслаўная Царква мэтанакіравана пазбаўляе старадаўнія беларускія храмы іх аўтэнтычнага аблічча. Сітуацыю пракаменціраваў для Радыё Свабода старшыня Сінадальнага інфармацыйнага аддзела БПЦ протаіерэй Сергій Лепін.
падрабязна » -
Выдадзены «Дыярыуш» прападобнамучаніка Афанасія Брэсцкага ў перакладзе на сучасную беларускую мову
15 мая 2018«Дыярыуш» («Дзённік») ігумена Афанасія Філіповіча напісаны на старабеларускай мове XVII стагоддзя, разуменне якой з цяжкасцю даецца нашаму сучасніку. Менавіта таму ўзнікла неабходнасць адаптаваць тэкст да ўспрымання сучаснага чытача. Раней асобныя фрагменты «Дыярыуша» уключаліся ў хрэстаматыі і анталогіі па беларускай літаратуры, але былі маладаступныя для шырокай грамадскасці і вернікаў. Выданне ўспамінаў святога Афанасія прымеркавана да 370-годдзя з дня яго мучаніцкай смерці.
падрабязна » -
12 мая 2018
Цырымонія перадачы зямлі з брацкіх магіл, дзе пахаваны малдаўскія воіны, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны ў баях за вызваленне БССР, адбылася 11 мая ў мемарыяльным комплексе ў Масюкоўшчыне. Памінальную малітву аб загінулых здзейсніў клірык прыхода храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы ў Мінску іерэй Алег Кунцэвіч.
падрабязна » -
У Мінскай духоўнай акадэміі адбыліся II Чытанні памяці протаіерэя Іаана Грыгаровіча
11 мая 201810 мая ў Мінскай духоўнай акадэміі прайшла Навукова-практычная канферэнцыя «II Чытанні памяці протаіерэя Іаана Грыгаровіча (1792-1852): гісторыка, археографа, археолага». У працы форуму прынялі ўдзел 39 дакладчыкаў, якія прадстаўлялі духоўныя школы Беларускага Экзархату і шэрагу свецкіх ВНУ.
падрабязна » -
У Пінскай епархіі прайшоў мота-велапрабег «Праваслаўная моладзь за здаровы лад жыцця»
11 мая 2018Звыш 110 км пераадолелі ўдзельнікі духоўна-патрыятычнага мота-велапрабегу «Праваслаўная моладзь за здаровы лад жыцця», прысвечанага 73-й гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
падрабязна »