-
Конкурс дзіцячага малюнка «Сустракаем Вялікдзень» стартаваў у Лідскай епархіі
10 сакавіка 2018Прыём работ праводзіць дзяржаўная ўстанова адукацыі «Лідская дзіцячая мастацкая школа мастацтваў» да 1 красавіка 2018 года. Пераможцаў па выніках конкурсу вызначаць па трох узроставых групах у двух катэгорыях: прафесіяналы і аматары. Аўтару лепшай працы будзе прысуджана гран-пры.
падрабязна » -
Хрэсны ход супраць абортаў прайшоў у Магілёве
10 сакавіка 2018У гэтым годзе каля 200 чалавек, узначаленых па чарзе свяшчэннікамі з магілёўскіх храмаў, з пакаяннымм малітвамі прайшлі праз увесь горад, спыняючыся для малебнаў у храмах і побач са спецыялізаванымі ўстановамі аховы здароўя.
падрабязна » -
У Брэсцкай епархіі аб'яўлены збор сродкаў на дапамогу бяздомным
10 сакавіка 2018Штодня праваслаўная служба «Міласэрнасць у Брэсце» арганізуе кармленне бяздомных гарачай ежай людзей (каля 50-60 чалавек) у горадзе Брэсце па вуліцы Арджанікідзэ, каля дома 14. Колькасць людзей, якія маюць патрэбу ў гэтай дапамозе расце, і валанцёрам неабходныя сродкі для паўнавартаснага функцыянавання службы.
падрабязна » -
На Гомельшчыне праходзіць конкурс сацыяльных ролікаў «Мой маральны выбар і будучыня»
10 сакавіка 2018Мэтай конкурсу з'яўляецца фарміраванне ў падрастаючага пакалення актыўнай жыццёвай пазіцыі, якая сцвярджае агульначалавечыя і хрысціянскія каштоўнасці, з дапамогай стварэння сацыяльных відэаролікаў.
падрабязна » -
Адбыўся II Агульны сход сясцёр міласэрнасці Брэсцкай епархіі
08 сакавіка 20188 сакавіка ў Мікалаеўскім храме горада Брэста пад старшынствам архіепіскапа Брэсцкага і Кобрынскага Іаана адбыўся II Агульны сход сясцёр міласэрнасці Брэсцкай епархіі. У цяперашні час у епархіі дзейнічае 54 сястрынствы міласэрнасці, у якіх нясуць послух каля 840 чалавек.
падрабязна » -
Сустракаем вясну з «Радасцю»: міжнародны велікодны фестываль «Радасць» пройдзе ў Мінску
07 сакавіка 2018Фестываль аб'яднае ў сабе духоўную, культурную, дзіцячую і дабрачынную праграмы, а таксама велікодную выставу-кірмаш падарункаў, на якой будуць прадстаўлены вырабы манастыроў і храмаў з Беларусі, Расіі, Украіны, Малдовы, Сербіі, Чарнагорыі.
падрабязна » -
У Брэсцкай епархіі, стартаваў відэапраект «Размовы са свяшчэннікам»
07 сакавіка 2018Праграма будзе выходзіць рэгулярна, яе мэта — закрануць у размовах найбольш важныя пытанні, якія тычацца жыцця і духоўнага развіцця як уцаркоўленых хрысціян, так і тых, хто толькі толькі на шляху да Царквы.
падрабязна » -
Жыццё мітрапаліта Іосіфа (Сямашкі) стане тэмай між'епархіяльнай моладзевай інтэлектуальнай гульні
06 сакавіка 2018Савет аддзела па рабоце з моладдзю Гродзенскай епархіі плануе правесці ў велікодны перыяд інтэлектуальную гульню паміж прадстаўнікамі моладзевых брацтваў епархіі з запрашэннем гасцей з Віленскай і Беластоцкай епархій.
падрабязна » -
У Бабруйску плануюць стварыць праваслаўнае таварыства цвярозасці
06 сакавіка 20184 сакавіка ў Свята-Духавым храме горада Бабруйска быў здзейснены малебны спеў за тых, хто пакутуе на хваробу п'янства і наркаманіі. Па традыцыі, да гэтай падзеі было прымеркавана прынясенне зарокаў цвярозасці. Двое мужчын і адна жанчына, прыхаджане бабруйскіх храмаў, далі публічнае абяцанне не ўжываць алкаголю тэрмінам на адзін год.
падрабязна » -
06 сакавіка 2018
3 сакавіка прыход храма Нараджэння Найсвяцейшай Багародзіцы ў вёсцы Тарасава Мінскага раёна наведалі сем'і супрацоўнікаў органаў унутраных спраў і ваеннаслужачых унутраных войскаў, якія загінулі пры выкананні службовага і воінскага доўгу.
падрабязна » -
У Аляксандра-Неўскім прыходзе Мінска адзначылі 140-годдзе вызвалення Балгарыі ад асманскага прыгнёту
05 сакавіка 20183 сакавіка Рэспубліка Балгарыя адзначае дзень вызвалення ад асманскага прыгнёту. Аднаўленне балгарскай дзяржаўнасці стала адным з вынікаў руска-турэцкай вайны 1877-1878 гадоў, пераможнай для Расійскай імперыі.
падрабязна » -
05 сакавіка 2018
Прэзентацыя новага перакладу кнігі Драгана Лакічавіча «Посах святога Савы» адбылася 3 сакавіка на XXV Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўцы-кірмашы. Аўтар перакладу — доктар філалагічных навук, вядомы беларускі славіст Іван Чарота.
падрабязна » -
Клірык Гомельскай епархіі прыняў удзел у круглым стале па прафілактыцы нарказалежнасці
03 сакавіка 2018У Міжнародны дзень барацьбы з наркотыкамі, 1 сакавіка, клірык прыхода храма святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага ў горадзе Рагачове протаіерэй Георгій Мартышэўскі прыняў удзел у працы круглага стала па пытаннях прафілактыкі нарказалежнасці.
падрабязна » -
03 сакавіка 2018
Вясновыя канцэрты ў гонар свяшчэннамучаніка Уладзіміра Хіраскі адкрыюць у гэтым годзе інклюзіўны фестывальны тыдзень для невідушчых і са слабым зрокам дзяцей. У рамках гэтага тыдня невідушчыя і слабавідушчыя юныя артысты выступяць перад сваімі аднагодкамі ва ўстановах адукацыі горада Мінска.
падрабязна » -
Модны паказ адзення для дзяцей-інвалідаў пройдзе ў Мінску
02 сакавіка 2018«Першае каханне» — пад такой назвай 4 сакавіка 2018 года ў 14:00 на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Максіма Горкага адбудзецца дабрачынны модны паказ адзення, створанага для дзяцей-інвалідаў. Адным з арганізатараў паказу выступае дабрачынны фонд імя прападобнай Еўфрасінні Полацкай.
падрабязна »