-
Салодкі стол для актыўных парафіянак быў зладжаны ў Георгіеўскім храме Гомеля
23 красавіка 2018У трэцюю Нядзелю пасля Вялікадня Праваслаўная Царква шануе памяць святых жанчын-міраносіц. У народзе гэтае свята лічаць праваслаўным жаночым днём.
падрабязна » -
У Мінску прайшоў маладзёжны міжканфесійны фестываль «Час дабра»
20 красавіка 2018Каля ста валанцёраў руху «Добрае Сэрца» ГА «БРСМ» з'ехаліся на моладзевы форум з розных рэгіёнаў Беларусі, каб сустрэцца з духоўнымі лідарамі краіны. Ганаровым госцем фестывалю стаў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.
падрабязна » -
Дабрачынная акцыя «Велікодны Ангел» прайшла ў сталіцы
20 красавіка 2018Падрыхтаваныя сваімі рукамі і святочна аформленыя вырабы, канцылярскія тавары, прадметы першай неабходнасці, сабраныя навучэнцамі гімназіі № 11 для дзяцей, якія маюць патрэбу ў асаблівым клопаце, былі перададзены выхаванцам ЦКРНіР Першамайскага раёна і дзіцячага сада № 174 санаторнага тыпу.
падрабязна » -
19 красавіка 2018
У рамках праграмы прадугледжаны такія формы работы, як пленарныя пасяджэнні, круглыя сталы і семінары, адкрытыя дыскусійныя пляцоўкі, выступленні профільных спецыялістаў з Расіі, Італіі, Беларусі, Азербайджана, Казахстана, Украіны, ЗША, Нідэрландаў, Фінляндыі, Літвы і іншых краін.
падрабязна » -
Велікодны канцэрт «Пунсовыя ветразі» адбыўся ў Бабруйску
18 красавіка 2018Канцэрт наведалі: епіскап Бабруйскі і Быхаўскі Серафім, прадстаўнікі кіраўніцтва горада на чале са старшынёй Бабруйскага гарадскога выканаўчага камітэта Аляксандрам Студневым, бабруйскае духавенства, кіраўнікі гарадскіх прадпрыемстваў.
падрабязна » -
У Віцебску адбыўся велікодны турнір па міні-футболе
18 красавіка 2018На базе СУ СДЮШАР «Футбольны клуб «Віцебск» прайшоў велікодны турнір па міні-футболе сярод навучэнцаў агульнаадукацыйных школ горада Віцебска на прызы Віцебскай епархіі.
падрабязна » -
У Мінску адбудзецца семінар «Шлюбныя сустрэчы»
17 красавіка 2018Закрыты семінар «Шлюбныя сустрэчы» пройдзе 20-22 красавіка ў Мінску ў паломніцкім цэнтры «Лізавецінскі». Праграма ўключае дванаццаць тэматычных сустрэч. Яна дапамагае мужу і жонцы лепш зразумець пачуцці адзін аднаго, а таксама вучыць будаваць дыялог у сям'і і знаходзіць выхады з канфліктных сітуацый.
падрабязна » -
16 красавіка 2018
Галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінгарвыканкама, Мінскае гарадское аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі, Цэнтральная бібліятэка імя Янкі Купалы і Літаратурная гасцёўня газеты «Уваскрасенне» запрашаюць у Мінскі гарадскі тэатр паэзіі на літаратурна-музычную кампазіцыю «Велікодная радасць вясны».
падрабязна » -
У Чэрвені пройдзе 3-і адкрыты раённы фестываль праваслаўнай культуры «Велікодны перазвон»
16 красавіка 2018Раённы фестываль будзе праходзіць 13 мая на тэрыторыі ДУК «Чэрвеньскі раённы цэнтр культуры і вольнага часу». Удзел у Фестывалі могуць прымаць як асобныя выканаўцы, так і творчыя калектывы.
падрабязна » -
Пасхальная Літургія была здзейснена ў гродзенскім хоспісе
13 красавіка 2018Да Чашы Хрыстовай прыступалі людзі, якія з-за хваробы не мелі магчымасці наведаць Велікоднае богаслужэнне, а цяжка хворых пацыентаў святары прычасцілі Святых Хрыстовых Тайн і павіншавалі з Пасхай Гасподняй непасрэдна ў палатах.
падрабязна » -
«Званільны тыдзень» праходзіць у Віцебску
13 красавіка 2018Па старадаўняй традыцыі, на працягу ўсёй Светлай сядміцы вернікам дазвалялася званіць у званы без якой-небудзь сувязі з набажэнствам, каб выказаць усеабдымную радасць Уваскрасення Хрыстовага. Сёння гэтая традыцыя адраджаецца, і на гэтым тыдні любы жадаючы можа пазваніць у званы ў любым праваслаўным храме Віцебска.
падрабязна » -
У Праабражэнскім храме вёскі Астрашыцкі Гарадок адбылася літургія для школьнікаў
13 красавіка 2018У храме Праабражэння Гасподняга вёскі Астрашыцкі Гарадок Мінскага раёна была здзейснена дзіцячая літургія. Богаслужэнне наведалі навучэнцы мясцовай школы, якія выказалі жаданне пабываць у храме, і іх педагогі.
падрабязна » -
XV гарадскі Велікодны фестываль адкрыўся ў Гомелі
11 красавіка 2018Шматлікія паездкі і экскурсіі да культурна-гістарычных помнікаў і праваслаўных святынь Гомеля і вобласці, цыклы кніжна-ілюстрацыйных выстаў у бібліятэках, дабрачынныя акцыі, сустрэчы духавенства з моладдзю, разнастайныя майстар-класы, трэнінгі і семінары — усе гэта толькі малая частка запланаваных фестывальных мерапрыемстваў.
падрабязна » -
22 красавіка ў Мінску пройдзе моладзевы танцавальна-выканальніцкі кірмаш «Пасхаліца на Саборнай»
03 красавіка 2018Для мінчан і гасцей горада падрыхтаваны майстар-класы, дзіцячыя гульні-квэсты і забаўляльныя віктарыны. Гледачоў чакае вялікі канцэрт, па завяршэнні якога гараджане змогуць прыняць удзел у танцавальнай праграме і сфармаваць адзіную вялікую танцавальную пляцоўку.
падрабязна » -
Пытанням духоўнасці быў прысвечаны моладзевы гімназічны форум у Добрушы
29 сакавіка 2018Моладзевы гімназічны форум — традыцыйная вясновая сустрэча старшакласнікаў гарадскіх школ — адбыўся 28 сакавіка на базе ДУА «Гімназія горада Добруша». У гэтым годзе форум прысвячаўся пытанням духоўнасці, а правесці яго запрасілі адказнага за катэхізацыю ў Добрушскім благачынні іерэя Аляксія Мітрафанава.
падрабязна »