-
У аграгарадку Шаршуны будзе пабудаваны храмавы комплекс у гонар святога Іаана Прадцечы
14 ліпеня 2018Храмавы комплекс у гонар Прарока, Прадцечы і Хрысціцеля Гасподняга Іаана будзе ўзведзены ў аграгарадку Шаршуны Мінскага раёна. Па благаславенню Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі асвячэнне зямельнага ўчастка здзейсніў благачынны 2-й Мінскай раённай акругі протаіерэй Мікалай Мазгоў.
падрабязна » -
Фестываль сям'і «Пад покрывам Пятра і Фяўронні» прайшоў у Стоўбцах
13 ліпеня 20188 ліпеня ў горадзе Стоўбцы прайшоў раённы фестываль сям'і «Пад покрывам Пятра і Фяўронні». Фестываль пачаўся з Бажэственнай літургіі і малебна з хрэсным ходам у прыходзе кафедральнага сабора святой праведнай Ганны. Богаслужэнне ўзначаліў епіскап Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел.
падрабязна » -
12 ліпеня 2018
12 ліпеня мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, узначаліў адкрыццё выстаўкі «1918 — 2018. Прысвячаецца стагоддзю мучаніцкага скону Царскіх страстацерпцаў». Экспазіцыя размешчана на тэрыторыі храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы горада Мінска.
падрабязна » -
Гомельская епархія праводзіць вэбінары для настаяцеляў прыходаў і выкладчыкаў нядзельных школ
11 ліпеня 201810 ліпеня адбылася першая віртуальная сустрэча на тэму: «Дзейнасць нядзельных школ і развіццё сістэмы парафіяльнай апекі над дзецьмі». Другі вэбінар адбудзецца 17 ліпеня.
падрабязна » -
10 ліпеня 2018
10 ліпеня настаяцель прыхода храма ў гонар Святой Жыццепачатнай Троіцы ў Бараўлянах протаіерэй Андрэй Круцялёў прыняў удзел у круглым стале на тэму «П'янства і алкагалізм насельніцтва Мінскага раёна. Прафілактыка алкагольнай залежнасці».
падрабязна » -
Пад старшынствам епіскапа Барысаўскага Веніяміна прайшла канферэнцыя «Сям'я — апора дзяржавы»
10 ліпеня 20186 ліпеня ў рамках пагаднення паміж Мінскім абласным выканаўчым камітэтам і Беларускай Праваслаўнай Царквой у Барысаўскім доме культуры адбылася гарадская міжведамасная канферэнцыя «Сям'я — апора дзяржавы».
падрабязна » -
Калекцыю экспанатаў музея Мінскай духоўнай семінарыі папоўнілі новыя набыцці
10 ліпеня 2018Па благаславенню рэктара Мінскай духоўнай семінарыі архіепіскапа Навагрудскага і Слонімскага Гурыя для царкоўна-археалагічнага музея семінарыі былі набыты новыя экспанаты. Музейную калекцыю узбагаціў шэраг кніг, якія маюць дачыненне да гісторыі праваслаўнай духоўнай адукацыі на беларускіх землях.
падрабязна » -
Дзень Праваслаўя прайшоў у аздараўленчым лагеры «Курсан-ТЫ» для цяжкіх падлеткаў
09 ліпеня 2018Праект «Курсан-ТЫ», які традыцыйна рэалізуецца пры падтрымцы пракуратуры Гомельскай вобласці, камісіі па справах непаўналетніх аблвыканкама, іншых ведамстваў, накіраваны на стварэнне дадатковых магчымасцяў для арганізацыі вольнага часу, выхавання і навучання падлеткаў, якія патрабуюць павышанай педагагічнай увагі.
падрабязна » -
Віцябляне змогуць убачыць дакладныя копіі фрэсак XII стагоддзя
09 ліпеня 2018З 11 па 19 ліпеня ў выставачнай галерэі храма Праабражэння Гасподняга горада Віцебска (ніжні храм Успенскага кафедральнага сабора) пройдзе выстава копій фрэскавага жывапісу Полацка, Пскова і Ноўгарада. Копіі выканалі выпускнікі кафедры манументальна-дэкаратыўнага мастацтва Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.
падрабязна » -
У Тураўскай епархіі адбыўся хрэсны ход на веласіпедах
08 ліпеня 20188 ліпеня 2018 года, у дзень памяці святых дабраверных князя Пятра і княгіні Фяўронні, Мурамскіх цудатворцаў, па блаславенню епіскапа Тураўскага і Мазырскага Леаніда адбыўся 5-ы хрэсны ход на веласіпедах, прысвечаны 1030-годдзю Хрышчэння Русі і Дню сям'і, любові і вернасці.
падрабязна » -
У Барысаўскай епархіі малітоўна адзначылі 10-годдзе асвячэння храма пры музеі «Дудуткі»
08 ліпеня 20187 ліпеня споўнілася 10 гадоў з дня асвячэння храма прарока Іаана Хрысціцеля пры музейным комплексе старадаўніх народных рамёстваў і тэхналогій «Дудуткі» у Пухавіцкім раёне. Бажэственную літургію ў дзень юбілею ўзначаліў епіскап Барысаўскі і Мар'інагорскі Веніямін.
падрабязна » -
Адкрыты дыялог «Роля Царквы ў жыцці сучаснай моладзі» адбыўся ў Жодзіне
06 ліпеня 20181 ліпеня ў рамках 20-га Міжнароднага фестывалю моладзі Расіі і Беларусі на прыходзе храма іконы Божай Маці «Збавіцельніца» горада Жодзіна адбыўся адкрыты дыялог «Роля Царквы ў жыцці сучаснай моладзі».
падрабязна » -
Тураўская епархія запрашае прыняць удзел у хрэсным ходзе на веласіпедах
05 ліпеня 20188 ліпеня па благаславенню епіскапа Тураўскага і Мазырскага Леаніда адбудзецца 5-ы хрэсны ход на веласіпедах ад сабора Казанскай іконы Божай Маці горада Калінкавічы да Юравіцкага мужчынскага манастыра Нараджэння Багародзіцы.
падрабязна » -
26-29 ліпеня ў Гомельскай епархіі адбудзецца злёт праваслаўнай моладзі
04 ліпеня 201826-29 ліпеня на падвор'і Мікольскага мужчынскага манастыра ў вёсцы Цяруха Гомельскага раёна адбудзецца штогадовы злёт праваслаўнай моладзі. Мэтай злёту з'яўляецца ўмацаванне духоўных сіл, гартаванне духу і цела, уз'яднанне з прыродай, развіццё камунікатыўных здольнасцяў у маладых людзей.
падрабязна » -
У Мінскай духоўнай семінарыі завяршыў працу Летні багаслоўскі інстытут
04 ліпеня 2018Заняткі былі арыентаваны на студэнтаў, выпускнікоў і выкладчыкаў вышэйшых і сярэдніх навучальных устаноў, а таксама на ўсіх, хто жадае павысіць узровень сваіх ведаў у галіне багаслоўя і рэлігіязнаўства. У гэтым годзе ўдзельнікамі інстытута сталі 59 чалавек.
падрабязна »