Галава дзяржавы павіншаваў мітрапаліта Філарэта з днём нараджэння
21 сакавіка 2019Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў мітрапаліта Філарэта, пачэснага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі з днём нараджэння.
«Усё сваё жыццё вы прысвяцілі захаванню хрысціянскіх традыцый, стаўшы добрым і мудрым настаўнікам для многіх тысяч прыхаджан і свяшчэннікаў», — гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў Беларусі высока цэняць заслугі мітрапаліта Філарэта ва ўстанаўленні міжканфесійнага дыялогу. «З'яўляючыся адным з самых аўтарытэтных іерархаў у праваслаўным свеце, вы ўнеслі значны ўклад у адраджэнне Беларускай Праваслаўнай Царквы, зрабілі многае для ўмацавання дзяржаўна-царкоўных адносін. Няхай і ў далейшым вашы мудрасць і малітвы дапамагаюць людзям у пошуку жыццёвых арыенціраў і імкненні да новых здзяйсненняў», — пажадаў Прэзідэнт.