Кіраўнік дзяржавы павіншаваў праваслаўных хрысціян Беларусі з Ражджаством Хрыстовым
06 студзеня 2018Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка павіншаваў праваслаўных хрысціян Беларусі з Ражджаством Хрыстовым.
Тэкст віншавання
Дарагія суайчыннікі!
Віншую вас з Раством Хрыстовым.
Гэта чароўнае свята, азоранае дабрынёй і пяшчотай, пабуджае ўсвядоміць каштоўнасць міру і згоды на роднай зямлі, заклікае прытрымлівацца хрысціянскіх ідэалаў любові і міласэрнасці.
Раство - час сяброўскіх сустрэч, незабыўнага адчування цяпла, дамашняй утульнасці і ўзаемаразумення.
Сардэчна жадаю вам моцнага здароўя, шчасця і душэўнай гармоніі.
Няхай святочны настрой калядных дзён напоўніць ваша жыццё святлом і радасцю, падорыць спакой і дабрабыт вашым сем'ям.
Аляксандр Лукашэнка