Мітрапаліт Павел прыняў удзел у прыёме з нагоды візіту ў Беларусь Федэральнага прэзідэнта Аўстрыі
29 чэрвеня 201828 чэрвеня 2018 года ў горад Мінск прыбылі з афіцыйным візітам Федэральны прэзідэнт Аўстрыі Аляксандар Ван дэр Белен і экс-прэзідэнт Аўстрыі Хайнц Фішэр.
Увечары гэтага ж дня ў сталічным атэлі «Марыёт» адбыўся прыём у гонар высокіх гасцей. На прыёме прысутнічалі прадстаўнікі аўстрыйскага бізнесу, дзяржаўных структур Рэспублікі Беларусь, культурныя і грамадскія дзеячы. Удзел у прыёме прыняў і мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.