Мітрапаліт Павел узначаліў аб'яднаныя выпускныя ўрачыстасці Мінскай духоўнай акадэміі і Інстытута тэалогіі БДУ
29 чэрвеня 201929 чэрвеня 2019 года ў Духоўна-адукацыйным цэнтры Беларускай Праваслаўнай Царквы адбыліся аб'яднаныя выпускныя ўрачыстасці Мінскай духоўнай акадэміі і Інстытута тэалогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Перад пачаткам выпускнога акта ў акадэмічным храме ў гонар свяціцеля Кірыла, епіскапа Тураўскага, была здзейснена Бажэственная літургія. Богаслужэнне, у саслужэнні епіскапа Бараўлянскага Ігнація, узначаліў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, рэктар Інстытута тэалогіі.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: рэктар Мінскай духоўнай акадэміі архімандрыт Сергій (Акімаў); настаяцель прыхода храма роўнаапостальнай Марыі Магдаліны ў горадзе Мінску протаіерэй Іаан Харашэвіч, які скончыў сёлета магістратуру Мінскай духоўнай акадэміі; першы прарэктар Інстытута тэалогіі БДУ протаіерэй Сергій Гардун; сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў; першы прарэктар Мінскай духоўнай акадэміі протаіерэй Уладзімір Далгаполаў; дырэктар Мінскага епархіяльнага духоўнага вучылішча протаіерэй Іаан Задарожын; першы прарэктар Віцебскай духоўнай семінарыі протаіерэй Канстанцін Ізафатаў; выкладчыкі і выпускнікі Акадэміі і Інстытута тэалогіі ў свяшчэнным сане.
За Бажэственнай літургіяй маліліся выкладчыкі і выпускнікі Мінскай духоўнай акадэміі і Інстытута тэалогіі, а таксама іх родныя і блізкія.
Богаслужэбныя спевы выканаў хор Мінскай духоўнай акадэміі пад кіраўніцтвам Андрэя Шляхтава.
На малым уваходзе ў адпаведнасці з Палажэннем аб узнагародах Рускай Праваслаўнай Царквы выпускнік магістратуры Мінскай духоўнай акадэміі іерэй Сергій Маханёк быў удастоены права нашэння камілаўкі.
Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў іерэй Дзімітрый Каўрыга.
Па заамвоннай малітве мітрапаліт Павел здзейсніў пострыг у чытальнікаў пяці выпускнікоў Інстытута тэалогіі і аднаго выпускніка Мінскай духоўнай акадэміі.
Па заканчэнні богаслужэння ўладыка Экзарх звярнуўся да выпускнікоў са словам павучання, асабліва нагадаўшы, што з гэтага часу іх місія — самім ісці па спасіцельным евангельскім шляху ў Царства Нябеснае і дапамагаць здабыць гэты шлях усім, хто шчыра шукае Бога.
Затым у актавай зале Мінскай духоўнай акадэміі адбыўся ўрачысты выпускны Акт.
У Прэзідыуме прысутнічалі: мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі: епіскап Бараўлянскі Ігнацій, вікарый Мінскай епархіі; архімандрыт Сергій (Акімаў), рэктар Мінскай духоўнай акадэміі; протаіерэй Сергій Гардун, першы прарэктар Інстытута тэалогіі БДУ; протаіерэй Уладзімір Далгаполаў, першы прарэктар Мінскай духоўнай акадэміі; Аляксандр Іванавіч Тураў, прарэктар па вучэбнай рабоце Інстытута тэалогіі БДУ.
Прарэктар па навуковай рабоце Мінскіх духоўных акадэміі і семінарыі Аляксандр Валер'евіч Слесараў зачытаў прывітальны адрас рэктара Мінскай духоўнай семінарыі архіепіскапа Навагрудскага і Слонімскага Гурыя. Першы прарэктар Віцебскай духоўнай семінарыі протаіерэй Канстанцін Ізафатаў зачытаў прывітанне рэктара Віцебскай духоўнай семінарыі архіепіскапа Віцебскага і Аршанскага Дзімітрыя і паднёс Мінскай духоўнай акадэміі памятны дар — рарытэтнае выданне евангельскіх чытанняў Вялікага Чацвярга і Вялікай Пятніцы. Таксама ўсіх прысутных вітаў дырэктар Мінскага духоўнага вучылішча протаіерэй Іаан Задарожын.
Архімандрыт Сергій (Акімаў) і протаіерэй Сергій Гардун выступілі са справаздачнымі дакладамі, прысвечанымі вынікам 2018/2019 навучальнага года ў Акадэміі і Інстытуце адпаведна.
Слова для прывітання было таксама прадастаўлена выпускніку магістратуры Мінскай духоўнай акадэміі Дзмітрыю Сідлярэвічу і выпускніку Інстытута тэалогіі Івану Іванову.
Далей адбылося ўручэнне дыпломаў выпускнікам Акадэміі і Інстытута, а таксама выдача пасведчанняў выпускнікам місіянерскіх курсаў пры Мінскай духоўнай акадэміі.
Сёлета магістратуру Мінскай духоўнай акадэміі скончылі 35 чалавек, аспірантуру — 9 чалавек. Інстытут тэалогіі БДУ скончылі 20 чалавек, магістратуру Інстытута — 7 чалавек.
Уладыка Экзарх звярнуўся да выпускнікоў з павучальным словам, у якім пажадаў ім быць вернымі і дбайнымі слугамі Царквы Хрыстовай, несці ў свет Слова Божае, любіць Бога і бліжніх.
Завяршыўся выпускны Акт святочным канцэртам і ўрачыстым спевам мнагалецця.