Патрыяршае пасланне з нагоды адзначаемага 100-годдзя Памеснага Сабора 1917-1918 гадоў
27 жніўня 2017Свяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл звярнуўся да архіпастыраў, пастыраў, дыяканаў, манахаў і ўсіх верных дзяцей Рускай Праваслаўнай Царквы з пасланнем з нагоды 100-годдзя Памеснага Сабора 1917-1918 гадоў.
Праасвяшчэнныя архіпастыры, пачэсныя прасвітары і дыяканы, набожныя інакі і інакіні, дарагія браты і сёстры!
У бягучым годзе спаўняецца 100 гадоў з пачатку работы Памеснага Сабора 1917-1918 гадоў, які стаў важнай вяхой у гісторыі Рускага Праваслаўя.
Нягледзячы на ўжо стагоддзе, якое аддзяляе нас ад падзей той эпохі, значэнне Памеснага Сабора 1917-1918 гадоў не да канца асэнсавана і ацэнена царкоўным народам. Глыбока перакананы ў тым, што яго спадчына мае патрэбу ў сур'ёзным і ўдумлівым даследаванні, а многія з ідэй, выказаных тады, былі б карыснымі і запатрабаванымі сёння. У цяперашні час робяцца немалыя намаганні па распаўсюджванню ведаў аб дзейнасці Сабора: у прыватнасці, ажыццяўляецца першае фундаментальнае навуковае выданне саборных дакументаў, вельмі важнае для захавання памяці аб гэтай сапраўды вялікай падзеі мяжы стагоддзяў.
Сабор меў працяглы перыяд падрыхтоўкі, на працягу якога праводзіўся збор звестак, запытваліся думкі па самых надзённых пытаннях царкоўнага жыцця ў архіпастыраў, багасловаў, кананістаў і гісторыкаў. У друку ― як царкоўным, так і свецкім — вялося абмеркаванне найбольш актуальных і выклікаючых разнадумнасць тэм. Было апублікавана мноства артыкулаў, якія задавалі тон і вызначалі вектар наступных дыскусій.
За некалькі гадоў да Сабора быў створаны спецыяльны орган, які называўся Перадсаборнай прысутнасцю, мэта дзейнасці якога складалася ў тым, каб звесці разам неабходныя дадзеныя, патрэбныя для годнай арганізацыі абмеркавання актуальных тэм. Духоўным спадчыннікам гэтага саборнага па сваёй прыродзе органа з'яўляецца дзеючая цяпер Місаборная прысутнасць Рускай Праваслаўнай Царквы, у працы якой прымаюць актыўны ўдзел не толькі архіпастыры, але і клірыкі, а таксама міране. Дакументы, падрыхтаваныя сумеснымі намаганнямі членаў Прысутнасці з прыцягненнем да абмеркавання шырокай грамадскасці, прапануюцца для далейшага разгляду Свяшчэнным Сінодам або Архіерэйскім Саборам, знамянуючы тым самым відавочную перамогу духу саборнасці ў жыцці сучаснага Рускага Праваслаўя.
Далёка не ўсе рашэнні, прынятыя стагоддзе таму, былі ўвасоблены ў жыццё. І на тое былі розныя прычыны. Найбольш відавочнымі перашкодамі сталі выбухнуўшая неўзабаве пасля рэвалюцыйных падзей Грамадзянская вайна і беспрэцэдэнтныя ганенні на Царкву і вернікаў, якія рушылі за ёй услед.
Мы здзяйсняем сваё служэнне ў зусім іншых гістарычных умовах. Большасць нашых суграмадзян па ласцы Божай не мае за сваімі плячыма вопыту ганенняў за вызнанне веры. Сёння мы можам малітоўна асэнсаваць вынікі саборных дзей, адказаць на пытанне аб тым, чаму насуперак мноству перашкод некаторыя саборныя пастановы былі ажыццёўлены і знайшлі сваё месца ў жыцці Царквы, а іншыя наадварот — апынуліся нежыццяздольнымі і не былі засвоены царкоўнай свядомасцю.
Многія ўдзельнікі Сабора засведчылі сваю вернасць Евангеллю мучаніцкай смерцю або вызнаўчым подзвігам, яўляючы нам, іх нашчадкам, прыклад стойкасці і мужнасці ў выпрабаваннях. Нам належыць рабіць паводле слова Пісання, якое заклікае, гледзячы на завяршэнне іх жыццёвага шляху, шанаваць тых, хто працаваў на ніве Гасподняй перш нас, пераймаць іх нязменнаму спадзяванню на Хрыста (Яўр. 13:7), каб ніхто ў абяца́нні Божым не ўсумнíўся няве́р’ем, а ўмацава́ўся ў веры, узнёсшы славу Богу (Рым. 4:20). Амінь.
+КІРЫЛ, ПАТРЫЯРХ МАСКОЎСКІ І ЎСЯЕ РУСІ