Мітрапаліт Екацярынадарскі і Кубанскі Павел прызначаны Патрыяршым намеснікам Маскоўскай мітраполіі
16 красавіка 202114 красавіка мітрапаліт Круціцкі і Каломенскі Ювеналій падаў на імя Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла прашэнне аб сыходзе на спачын. У сувязі з гэтым у той жа дзень Свяцейшы Патрыярх Кірыл уступіў у непасрэднае кіраванне Маскоўскай мітраполіяй, створанай рашэннем Свяшчэннага Сінода Рускай Праваслаўнай Царквы ад 13 красавіка гэтага года, да абрання Сінодам Патрыяршага намесніка, мітрапаліта Круціцкага і Каломенскага.
Члены Сінода пастанавілі задаволіць прашэнне Праасвяшчэннага мітрапаліта Ювеналія аб залічэнні яго на спачын, выказаўшы яму глыбокую і шчырую падзяку за годна панесеныя на працягу шасці дзесяцігоддзяў адказныя абавязкі на розных кірунках царкоўнага служэння.
Месцам знаходжання на спачынку Праасвяшчэннаму мітрапаліту Ювеналію вызначаны горад Масква.
Свяшчэнны Сінод пастанавіў Праасвяшчэнным Круціцкім і Каламенскім, Патрыяршым намеснікам Маскоўскай мітраполіі, пастаянным членам Свяшчэннага Сінода быць мітрапаліту Екацярынадарскаму і Кубанскаму Паўлу, з вызваленнем яго ад кіравання Екацярынадарскай епархіяй.
Праасвяшчэнным Екацярынадарскім і Кубанскім, кіраўніком Кубанскай мітраполіі, прызначаны мітрапаліт Чалябінскі і Міяскі Грыгорый, з вызваленнем яго ад кіравання Чалябінскай епархіяй і часовага кіравання Троіцкай епархіяй.