Старшыня Савета Рэспублікі наведаў Барысаглебскі храм на Каложы
07 чэрвеня 20196 чэрвеня 2019 года, у свята Узнясення Гасподняга, старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Міхаіл Мясніковіч сустрэўся з архіепіскапам Гродзенскім Арцеміем у Каложскай царкве — найстаражытнейшым храме Беларусі, які захаваўся да нашых дзён.
Міхаіла Уладзіміравіча суправаджаў старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Краўцоў і іншыя прадстаўнікі ўлады горада і вобласці.
Сустрэча праходзіла ў атмасферы цёплай гутаркі. Кароткую экскурсію для гасцей правёў настаяцель прыхода протаіерэй Аляксандр Балоннікаў, распавёўшы пра гісторыю храма, а таксама аб нядаўнім вяртанні сьвятынь, найважнейшая з якіх — гістарычны спіс Каложскай іконы Прасвятой Багародзіцы.
Напрыканцы сустрэчы Міхаіл Мясніковіч пакінуў запіс у кнізе ганаровых гасцей храма.