Прэзідэнт Беларусі накіраваў прывітанне ўдзельнікам Архіерэйскага Сабора Рускай Праваслаўнай Царквы

29 лістапада 2017

top.jpg

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам Архіерэйскага Сабора Рускай Праваслаўнай Царквы.

Ваша Свяцейшаства,

Паважаныя ўдзельнікі Архіерэйскага Сабора,

Сардэчна вітаю вас у сувязі з пачаткам работы Архіерэйскага Сабора.

Цяперашні сход архіпастыраў асабліва сімвалічны, паколькі праходзіць у дні стагоддзя з пачатку Вялікага Памеснага Сабора Расійскай Царквы і аднаўлення Патрыяршаства.

Руская Праваслаўная Царква прайшла няпросты гістарычны шлях, на працягу стагоддзяў заставалася захавальніцай высокіх духоўных і маральных ідэалаў, прапаведавала справядлівасць, любоў, мір і стваральную працу. І сёння яна карыстаецца нязменным аўтарытэтам, з'яўляючыся асновай яднання і згуртаванасці грамадства.

Перакананы, што намаганні Архіерэйскага Сабора будуць значнымі і плённымі, а прынятыя рашэнні паслужаць добрай справе духоўнага ўдасканалення брацкіх народаў.

Шчыра жадаю Вам, Ваша Свяцейшаства, усім удзельнікам высокага сходу моцнага здароўя, поспехаў і дабрабыту.

Аляксандр Лукашэнка

Патрыярхія.ru / Church.by