Прэзідэнт Беларусі павіншаваў Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла з днём нараджэння

20 лістапада 2017

top.jpg20 лістапада 2017 года Свяцейшаму Патрыярху Маскоўскаму і ўсяе Русі Кірылу споўніўся 71 год. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка павіншаваў Прадстаяцеля Рускай Царквы з днём нараджэння.

«Сваім нястомным, падзвіжніцкім служэннем у імя трыумфу хрысціянскіх каштоўнасцяў Вы здабылі любоў мільёнаў людзей ва ўсім свеце. У напісаных Вамі шматлікіх кнігах і артыкулах, пранікнёных пропаведзях даюцца адказы на самыя балючыя пытанні сучаснасці. Гэтыя працы прымушаюць задумацца аб вечных ісцінах, схіляюць да згоды, справядлівасці і міласэрнасці.

Неацэнны Ваш асабісты ўклад у адраджэнне вялікіх праваслаўных традыцый, роднай мовы і культуры, умацаванне славянскага братэрства.

Жадаю, каб яшчэ доўгія гады гучала Ваша мудрае пастырскае слова, натхняючы нас на добрыя справы.

Дай Бог Вам здароўя, душэўнай радасці, невычэрпных сіл і плённай дзейнасці на карысць нашых народаў», — гаворыцца ў віншаванні.

Church.by