-
Адбудзецца пешы хрэсны ход па маршруце: Магілёў — Віцебск — Вялікія Лукі — Пскоў
06 красавіка 2017Па благаславенні Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла ў памяць 100-гадовай гадавіны пачатку подзвігаў навамучанікаў Царквы Рускай з 27 мая па 5 ліпеня адбудзецца пешы хрэсны ход па маршруце: Магілёў — Віцебск — Вялікія Лукі — Пскоў.
падрабязна » -
28 сакавіка 2017
Па благаславенні Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла ў Агульнацаркоўнай аспірантуры і дактарантуры створаны Кандыдацкі дысертацыйны савет. У склад савета ўвайшоў рэктар Мінскай духоўнай акадэміі, загадчык кафедры біблеістыкі АЦАД, доктар тэалогіі архімандрыт Сергій (Акімаў).
падрабязна » -
У МінДС выступіў з лекцыямі прафесар Санкт-Пецярбургскай духоўнай акадэміі Міхаіл Шкароўскі
25 сакавіка 2017Лекцыі М. В. Шкароўскага былі прысвечаны гісторыі расійскай царкоўнай іміграцыі ў ХХ стагоддзі, становішчу Праваслаўнай Царквы на акупаванай тэрыторыі Беларусі ў гады Другой сусветнай вайны, а таксама подзвігу навамучанікаў і вызнаўцаў Рускай Праваслаўнай Царквы.
падрабязна » -
Адбыўся візіт дэлегацыі Смаленскай епархіі у Мінск
21 сакавіка 2017Мітрапаліт Ісідар і клірыкі Смаленскай епархіі павіншавалі мітрапаліта Філарэта, Ганаровага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, з днём нараджэння, а мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі — з 25-годдзем з дня архіерэйскай хіратоніі.
падрабязна » -
Мітрапаліт Павел узначаліў пасяджэнне камісіі Міжсаборнай прысутнасці па царкоўнай асвеце і дыяканіі
18 сакавіка 201717 сакавіка ў гісторыка-культурным праваслаўным цэнтры «Открытие» ў Маскве адбылося пасяджэнне камісіі Міжсаборнай прысутнасці па царкоўнай асвеце і дыяканіі. Працу пасяджэння ўзначаліў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.
падрабязна » -
У Магілёве адбыліся ўрачыстасці ў гонар 100-годдзя з'яўлення іконы Божай Маці «Дзяржаўная»
16 сакавіка 2017Літургію Ранейасвячоных Дароў у Трохсвяціцельскім саборы здзейснілі мітрапаліт Смаленскі і Рослаўскі Ісідар і епіскап Магілёўскі і Мсціслаўскі Сафроній у саслужэнні духавенства Магілёўскай епархіі і Смаленскай мітраполіі.
падрабязна » -
14 сакавіка 2017
12 сакавіка па благаславенні мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха усяе Беларусі, епіскап Тураўскі і Мазырскі Леанід узяў удзел у царкоўных урачыстасцях у Кіеве (Украіна) з нагоды святкавання дня памяці Сабора ўсіх прападобных айцоў Кіева-Пячэрскіх.
падрабязна » -
09 сакавіка 2017
Зважаючы на руплівую архіпастырскую працу і ў сувязі з 65-годдзем з дня нараджэння і 25-годдзем архіерэйскай хіратоніі Свяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл узнагародзіў мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, ордэнам прападобнага Серафіма Сароўскага I ступені.
падрабязна » -
Стартаваў конкурс малых грантаў «Праваслаўная ініцыятыва — 2017»
02 сакавіка 2017Мэта конкурсу — падтрымка грамадзянскіх ініцыятыў на аснове маштабнага і рознабаковага супрацоўніцтва паміж Царквой, праваслаўнай грамадскасцю, прадпрымальнікамі і дзяржаўнымі структурамі. Заяўкі на ўдзел у конкурсе прымаюцца з 1 сакавіка па 17 красавіка 2017 года.
падрабязна » -
19 лютага 2017
Свяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл павіншаваў мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, з 65-годдзем з дня нараджэння.
падрабязна » -
Зварот Патрыярха Кірыла з нагоды святкавання Дня праваслаўнай моладзі
15 лютага 2017Свяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл выступіў са зваротам з нагоды святкавання Дня праваслаўнай моладзі.
падрабязна » -
Першае месца ў міжнародным конкурсе «Калядка-2017» заняў дзіцячы хор са Смаргоні
14 лютага 2017Дзіцячы хор «Праменьчык» храма Праабражэння Гасподняга горада Смаргонь (Лідская епархія) прыняў удзел у праваслаўнай моладзевай акцыі «Калядка-2017», цэнтрам правядзення якой стала Масква.
падрабязна » -
02 лютага 2017
2 лютага ў харавым класе прыходскага комплексу гродзенскага Пакроўскага кафедральнага сабора адбылася сустрэча духавенства епархіі з прафесарам Маскоўскай духоўнай акадэміі Уладзімірам Міхайлавічам Кірыліным.
падрабязна » -
01 лютага 2017
Свяшчэнны Сінод прыняў рашэнне ўтварыць Арганізацыйны камітэт па рэалізацыі праграмы агульнацаркоўных мерапрыемстваў да 100-годдзя пачатку эпохі ганенняў на Рускую Праваслаўную Царкву. У склад камітэта увайшоў епіскап Слуцкі і Салігорскі Антоній.
падрабязна » -
Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі ўзяў удзел у чарговым пасяджэнні Свяшчэннага Сінода
01 лютага 20171 лютага ў Патрыяршых пакоях кафедральнага саборнага Храма Хрыста Збавіцеля ў Маскве пад старшынствам Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла адбылося пасяджэнне Свяшчэннага Сінода Рускай Праваслаўнай Царквы.
падрабязна »